Вы тут

Аляксандр Лукашэнка выступіць у ААН


Прэзідэнт Беларусі 26-29 верасня здзейсніць рабочы візіт у Злучаныя Штаты Амерыкі (г. Нью-Ёрк), паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Прэзідэнт прыме ўдзел у мерапрыемствах саміту ААН па ўстойлівым развіцці, па выніках якога будзе прыняты міжнародны парадак дня ў галіне развіцця на перыяд пасля 2015 года. Аляксандр Лукашэнка выступіць на пленарным пасяджэнні саміту з выкладаннем нацыянальнай пазіцыі Рэспублікі Беларусь у гэтай сферы.

Кіраўнік дзяржавы таксама зробіць выступленне ў рамках агульнапалітычнай дыскусіі на юбілейнай, 70-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН, дзе прадставіць падыходы Беларусі да вырашэння найбольш актуальных і вострых міжнародных праблем сучаснасці.

Графікам знаходжання Прэзідэнта ў ЗША прадугледжаны цэлы шэраг двухбаковых сустрэч з лідарамі іншых дзяржаў свету, а таксама з Генеральным сакратаром ААН Пан Гі Мунам і Вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека Зейдам Раад аль Хусэйнам.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.