Вы тут

Агульная дапамога


Трохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава наведала дзіцячы хоспіс у Бараўлянах.

26-40

Біятланістка перадала дырэктару ўстановы Ганне Гарчаковай сертыфікат на 300 млн беларускіх рублёў. Гэтыя сродкі былі атрыманы ад правядзення «Гонкі легенд» у Раўбічах і пойдуць на будаўніцтва новага хоспіса. Свой уклад зрабілі як беларусы, так і замежныя госці, якія прыехалі на фестываль біятлона ў нашу краіну. Нагадаем, «Гонку легенд» наведала больш за 10 тысяч чалавек, у тым ліку вядомыя біятланісты, чэмпіёны свету і Алімпійскіх гульняў.

«Людзі, якія знаходзяцца тут, у хоспісе, лепш за астатніх разумеюць, як важна здароўе родных і блізкіх. Сродкі, атрыманыя ад правядзення «Гонкі легенд», — наш сціплы ўклад у добрую справу, якой вы займаецеся», — адзначыла Дар'я, перадаючы сертыфікат.

Акрамя таго, алімпійская чэмпіёнка аддала маленькім пацыентам падарункі і сфатаграфавалася з дзецьмі і іх бацькамі.

Нагадаем, будаўніцтва хоспіса ў Бараўлянах пачалося ў снежні мінулага года. У новым комплексе будуць прадугледжаны прасторныя палаты, спецыяльныя ліфты, пад'ёмнікі, кухня. На сёння комплекс пабудаваны на 85%.

Дырэктар Беларускага дзіцячага хоспіса выказала падзяку ўсім, хто дапамагае будаваць новы комплекс у Бараўлянах. Увесці яго ў строй плануецца да канца бягучага года.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

lobazhevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.