Вы тут

«...Лічу, што ў кожную хату, дзе жывуць беларусы, павінна прыходзіць «Звязда»


Валерый Гаўрыш, жыхар горада Чавусы:

26-41

— Для мяне чаканне і прыход чарговага нумара «Звязды» — тое ж, што чаканне сябра ці проста добрага чалавека, які шмат чаго ведае і можа расказаць, які ўмее падтрымаць і параіць, узняць настрой... Лепшага суразмоўцу мне цяжка ўявіць! Да таго ж ён адметны: ён размаўляе са мной, як амаль ніхто, на добрай беларускай мове. Гэта мая мова, ці нават шырэй — наша. Таму я лічу, што ў кожную хату, дзе жывуць беларусы, павінна прыходзіць «Звязда».

Я ў гэтай газеце ведаю ўсіх журналістаў, многіх няштатных аўтараў. Кожны з іх, вядома ж, асоба, у кожнага свой стыль. З некаторымі за гады сяброўства з газетай (а гэта ці не пятае дзясяцігоддзе?) лёс зводзіў, і я ўдзячны ім за тое, што прыцягнулі мяне да супрацоўніцтва, сказалі некалі кароткае і простае слова: «Пішыце!»

Такі давер і такая ўвага, вядома ж, не толькі да маёй асобы. Як сведчаць многія рубрыкі («Зваротная сувязь», «З людзьмі і сам-насам», конкурс «Хто каго?», «...Алё, народ на провадзе!..»), газета паважае свайго чытача, умее выслухаць, дае магчымасць падзяліцца набалелым.

З задавальненнем чытаю артыкулы беларускіх эканамістаў, палітолагаў, мне цікавы аналіз падзей, што адбываюцца ў краіне і свеце. Шмат новага для мяне адкрываюць выпускі «Ігуменскага тракту» і «Жырандолі»: газета не дазваляе нам забывацца пра свае карані, выхоўвае пачуццё гонару за сваіх продкаў, свой край.

У апошнія гады мяне вельмі хвалюе стан нашай вёскі. Мы родам адтуль, а яна знікае... Прычым не нейкая там адна, малая, а недзе ўжо і досыць вялікія. Разам з імі, з роднымі хутарамі ды вёскамі, знікаюць назвы, часам вельмі арыгінальныя, якія прыдумалі і данеслі да нас нашы мудрыя продкі. Як гэта ўсё захаваць? Як зрабіць жыццё на вёсцы прэстыжным і камфортным? Адказы на гэтыя пытанні перыядычна знаходжу на старонках «Мясцовага самакіравання».

Асобнай павагі заслугоўвае фотакарэспандэнт «Звязды» Анатоль Кляшчук — за арыгінальныя, цікавыя, часам іранічныя здымкі.

А наогул, нецікавых рубрык у сваёй газеце я не бачыў. Бо яно ж трэба ведаць, чым жыве армія і міліцыя, як развіваецца спорт, што хвалюе моладзь. Мы, чым бы ні займаліся, жывём у адной краіне. І «Звязда» не лішні раз напамінае нам, што мы — адна сям'я , мы — беларусы, нацыя, народ — са сваёй непаўторнаю моваю.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».