Вы тут

Дэдаларызацыя эканомікі прадоўжыцца


А зніжаць стаўку рэфінансавання Нацбанк не плануе.

Лібералізацыя валютнага заканадаўства

Цяпер для краіны застаецца актуальным пытанне дэдаларызацыі эканомікі, бо гэта замежная валюта мае пераважнае хаджэнне як з пункту гледжання крэдытных партфеляў банкаў, так і адносна зберажэнняў суб'ектаў гаспадарання і насельніцтва. Аб гэтым учора паведаміў першы намеснік старшыні Нацыянальнага банка Беларусі Тарас НАДОЛЬНЫ на банкаўскім форуме, які праходзіць у Мінску.

«Мерапрыемствы ў гэтым напрамку ажыццяўляюцца і зараз, аднак у Нацбанку разумеюць, што для таго, каб вырашыць праблему дэдаларызацыі эканомікі, неабходна спачатку стварыць макраўмовы — нізкую інфляцыю, стабільную і прагназуемую сітуацыю на валютным рынку», — адзначыў першы намеснік старшыні.

Асобна ён паведаміў, што эксперты Нацбанка цяпер працуюць над ацэнкай магчымасці лібералізацыі валютнага заканадаўства для стварэння ўмоў прытоку валюты на мясцовы рынак з пункту гледжання свабодных умоў вядзення гаспадаркі. У тым ліку разглядаецца пытанне аб зніжэнні абавязковага продажу валютнай выручкі суб'ектамі гаспадарання.

Стаўка рэфінансавання — пакуль 25%

Тарас Надольны лічыць, што сёлета памер гэтай стаўкі застанецца нязменным. А прагназаваць яе на наступны год цяпер зарана, бо ўсё залежыць ад узроўню інфляцыі. «Таму ключавая задача — захаваць станоўчыя стаўкі на грашовым рынку ў беларускіх рублях. Наш арыенцір — 20-22%», — упэўнены Тарас Надольны.

Пяцігодка структурных рэформ

Прадстаўнік рэгулятара паведаміў, што праграма структурных рэформ рэальнага сектара эканомікі на 2016-2020 гады будзе прадстаўлена шырокай грамадскасці для абмеркавання ў сярэдзіне кастрычніка. Паводле яго слоў, з пункту гледжання макраэканамічнай палітыкі прыняты ўсе базавыя рашэнні для таго, каб ажыццявіць пераход да больш камфортных для рэальнага сектара эканомікі ўмоў. Пры гэтым Тарас Надольны падкрэсліў, што давялося сутыкнуцца з пытаннямі, як ажыццявіць рэарганізацыю саміх падыходаў у функцыянаванні прадпрыемстваў, як перайсці на скарачэнне аперацыйных выдаткаў, выйсці на новыя рынкі збыту.

Вядзецца размова і аб падзеле функцый дзяржоргана, які вызначае палітыку ў той ці іншай сферы, і ўладальніка дзяржаўнай уласнасці. «Вядома, што сёння ў Беларусі доля дзяржаўнай уласнасці складае каля 65%, таму новыя падыходы ў структуры кіравання наспелі», — сказаў ён.

Аб адзінай валюце гаварыць зарана

Тарас Надольны спыніўся і на тэме магчымага ўвядзення адзінай валюты ў Еўразійскім эканамічным саюзе. На яго думку, гэтае пытанне пакуль неактуальнае. «Для таго трэба стварыць не толькі эканамічныя ўмовы інтэграцыі на адзінай прасторы, але і забяспечыць свабодны ператок працоўнай сілы, цалкам інтэграваць вытворчасці», — растлумачыў пазіцыю Нацбанка першы намеснік старшыні.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.