Вы тут

«Баявая задача» на заўтра


У прыярытэце — павышэнне прафесіяналізму і патрыятычнае выхаванне.

Галоўны афіцэрскі форум апошняга пяцігоддзя — пяты Афіцэрскі сход Узброеных Сіл — сабраў у сталіцы звыш 350 дэлегатаў з усіх ваенных гарнізонаў краіны.

Прывітанне ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі дэлегатам сходу агучыў выканаўца абавязкаў Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Станіслаў Зась.

Вайскоўцы разгледзелі пытанні, звязаныя з працай афіцэрскіх сходаў па забеспячэнні асабістага прыкладу афіцэрскага корпуса ў падтрыманні боегатоўнасці, дысцыпліны і правапарадку, павышэнні культурнага ўзроўню і фарміраванні здаровага ладу жыцця ваеннаслужачых і членаў іх сем'яў, удзелу ў ваенна-патрыятычным выхаванні дапрызыўнай моладзі і ўзаемадзеяння з ветэранскімі арганізацыямі.

— Узброеныя Сілы і афіцэрскі корпус годна справіліся з задачамі мінулай пяцігодкі, — лічыць міністр абароны генерал-лейтэнант Андрэй РАЎКОЎ. — Тая сістэма бяспекі, якая была створана ў краіне і існуе зараз, знайшла сваё пацвярджэнне ў шэрагу буйных вучэнняў. У прыватнасці, у сумесных вучэннях з Расійскай Федэрацыяй «Шчыт Саюза — 2011», «Шчыт Саюза — 2015», «Захад-2013», дзе яна паказала сябе як цалкам здольную рэагаваць на ўсе выклікі і пагрозы, якія зараз існуюць.

Як адзначыў кіраўнік ваеннага ведамства, адным з прыярытэтных кірункаў будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл наступнай пяцігодкі стане павышэнне прафесіяналізму афіцэрскага складу, яго здольнасці ў любых абставінах і сітуацыях прымаць правільныя рашэнні па абароне сваёй Радзімы. «Самую пільную ўвагу мы будзем надаваць пытанням патрыятычнага выхавання грамадзян краіны, — падкрэсліў Андрэй Раўкоў. — Бо без гэтага складніка немагчыма мець паўнавартасную сістэму бяспекі краіны. Безумоўна, не застанецца па-за нашай увагай і выкананне галоўных традыцый афіцэрскага корпуса».

Гаворачы аб аптымізацыі структуры Узброеных Сіл, міністр абароны выказаў удзячнасць афіцэрам за разуменне сутнасці пераўтварэнняў і ўзорнае выкананне воінскага абавязку. Адзначыў, што ў выніку зробленай працы колькасць служачых у арміі прыведзена ў адпаведнасць з рацыянальнымі паказчыкамі аб'ектыўнай дастатковасці для абароны і эканамічнымі магчымасцямі дзяржавы, а арганізацыйна-штатныя структуры злучэнняў і воінскіх часцей — у адпаведнасць з пастаўленымі задачамі. Як вынік — павышэнне баявога патэнцыялу беларускай арміі.

— Сёння Беларусь — незалежная, суверэнная, спакойная, дагледжаная краіна. Мы гэтым ганарымся. Я перакананы, што пад кіраўніцтвам нашага Галоўнакамандуючага, Прэзідэнта краіны Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі мы і надалей будзем захоўваць мір і спакой на нашай роднай зямлі, — падкрэсліў міністр.

Афіцэрскі сход прыняў зварот да ўсіх ваеннаслужачых — у запасе і ў адстаўцы, тых, хто нясе ваенную службу зараз, — да членаў іх сем'яў з заклікам падтрымаць на будучых выбарах Галоўнакамандуючага Узброеных Сіл, кандыдата ў Прэзідэнты Беларусі Аляксандра Лукашэнку і даказаць гэта сваёй ратнай працай па надзейнай ахове міру і бяспекі на беларускай зямлі ў імя сілы і росквіту нашай Айчыны.

Вераніка КАНЮТА

kanyuta@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.