Вы тут

Варушынак з сушкамі


Маштабная зарадка пад назвай «Варушынак» для навучэнцаў і выкладчыкаў на працягу мінулага тыдня праходзіла ў Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце імя П. Сухога. Пляцоўка ля галоўнага корпуса штодзень запаўнялася студэнтамі, якія выконвалі фізічныя практыкаванні пад кіраўніцтвам інструктараў.

«Варушыцца» на вялікім перапынку культарганізатары ўсіх факультэтаў прапаноўвалі ў рытмах, напрыклад, лацінаамерыканскіх танцаў. Дарэчы, ініцыятарамі акцыі, якая адбылася другі раз, сталі супрацоўнікі студэнцкай газеты «Сушка» і аддзел выхаваўчай работы з моладдзю навучальнай установы. Як адзначыла яго спецыяліст Аляксандра Саранчук, галоўнай мэтай было не проста «разварушыць» студэнтаў, але і аб'яднаць увесь палітэх.  У адзін з дзён зарадку правёў прарэктар па навучальнай і выхаваўчай рабоце Віктар Кірыенка.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

astashkevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.