Вы тут

Лось «уляцеў» у аўтобус


На трасе М6 лось літаральна «ўляцеў» у кабіну аўтобуса, які рухаўся на поўным ходзе.

Паводле інфармацыі ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама, аварыя адбылася каля дзесяці гадзін вечара. Рэйсавы аўтобус Мінск — Гродна вёз пасажыраў у абласны цэнтр, калі на прамым участку дарогі каля вёскі Тарнова Лідскага раёна яму насустрач справа па ходу руху выбег лось. Удару пазбегнуць не атрымалася. Больш за тое, ён быў настолькі моцным, што жывёла «ўляцела» ў кабіну «Неаплана», прабіўшы лабавое шкло.

Кіроўцу аўтобуса вельмі пашчасціла, бо вострыя рогі лася (які загінуў на месцы) нават не зачапілі мужчыну. Другі кіроўца, які знаходзіўся побач, таксама моцна не пацярпеў. У абодвух усяго толькі невялікія ўдары і сінякі. Не пацярпелі і пасажыры, іх у Гродна павёз ужо іншы аўтобус, што прыбыў на месца здарэння. А вось «Неаплану» будзе патрэбен сур'ёзны рамонт.

Будзь пільным

Увосень у ласёў пачынаецца шлюбны перыяд. У гэты час самцы агрэсіўныя, вызначаюцца неадэкватнымі паводзінамі і актыўным перасоўваннем па ўгоддзях. Жывёлы часта выходзяць на праезную частку, што ўяўляе сур'ёзную небяспеку (вага асобных самцоў можа дасягаць 450 кілаграмаў). Пры гэтым ласі з-за сваіх біялагічных асаблівасцяў маюць нізкую хуткасць рэакцыі. Каб пазбегнуць небяспекі, ДАІ раіць своечасова зніжаць хуткасць у тых месцах, дзе найбольш верагоднае з'яўленне жывёл.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.