Вы тут

Стартавала з перамогі


1. Вікторыя Азаранка паспяхова стартавала на прадстаўнічым тэнісным турніры ў кітайскім Ухане, прызавы фонд якога складае 2,5 млн долараў.

У першым паядынку найлепшая беларуская тэнісістка, якая займае цяпер 23-е месца ў сусветным рэйтынгу, перамагла ў двух сэтах амерыканку Ларэн Дэвіс — 6:2, 7:6 (7:4).

2. Яшчэ адна беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (102-гі нумар сусветнага рэйтынгу) на мінулым тыдні ўпершыню ў сваёй кар'еры здолела прабіцца ў фінал прафесійнага турніру пад эгідай ВТА.

Дзяўчына трапіла ў асноўную сетку турніру ў Сеуле праз тры раўнды кваліфікацыі, а потым абыграла румынку Аляксандру Дулгеру — 6:3, 6:2, славачку Магдалену Рыбарыкаву — 6:3, 6:3, амерыканку Слоўн Стывенс — 6:3, 6:2 і яшчэ адну славацкую тэнісістку Ганну-Караліну Шмідлаву — 3:6, 6:3, 6:3.

Але ў фінале, на жаль, беларуска не здолела перайграць румынку Ірыну-Камелію Бегу, якая займае 29-е месца ў рэйтынгу ВТА. Матч працягваўся 1 гадзіну 17 хвілін, Аляксандра Сасновіч саступіла ў двух сэтах — 1:6, 3:6.

На гэтым тыдні беларуска выступае на турніры ў Ташкенце.

29-4

3. Хакеісты мінскага «Дынама» спынілі серыю з трох паражэнняў перамогай над екацярынбургскім «Аўтамабілістам». Уральскую каманду «зубры» перайгралі на хатняй пляцоўцы з лікам 5:1.

— Да серыі з трох паражэнняў у нас была серыя з пяці добрых матчаў запар. Можаце мяне крытыкаваць, таму што мы не ў васьмёрцы, але не забывайцеся на тое, што ў нас менш праведзеных матчаў, чым у іншых каманд. Так, у апошніх гульнях нешта не атрымлівалася. Мы былі стомленыя пасля паездкі, магчыма, паўплывала і гэта. Я не магу сказаць, ці пераадолелі мы крызіс і ці быў ён наогул, — адзначыў галоўны трэнер каманды Любамір Покавіч на пасляматчавай прэс-канферэнцыі.

Адзначым, што на матчы з «Аўтамабілістам» заўзятары ўстанавілі антырэкорд наведвальнасці за два сезоны, на матчы прысутнічала толькі 9138 гледачоў.

Сёння мінскія хакеісты зноў сустрэнуцца з калегамі з Екацярынбурга, на гэты раз «зубры» правядуць матч на выездзе.

4. Жаночая зборная Беларусі з перамогі над камандай Харватыі — 3:0 (25:19, 25:18, 26:24) — стартавала на чэмпіянаце Еўропы па валейболе, які праходзіць у Нідэрландах і Бельгіі. Аднак ужо ў другім туры чэмпіянату нашы суайчынніцы саступілі дзеючым чэмпіёнкам — зборнай Расіі — з такім жа лікам 0:3.

Такім чынам, беларуская каманда апусцілася на другі радок у турнірнай табліцы. Пераможца квартэта трапіць у чвэрцьфінал, другая і трэцяя каманды згуляюць у раўндзе плэй-оф.

5. Пасля матчаў 21-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі барысаўскаму БАТЭ засталося набраць усяго 3 ачкі, каб у 12-ы раз стаць уладальнікамі чэмпіёнскага звання.

Сваю чарговую перамогу падапечныя Аляксандра Ермаковіча атрымалі ў гасцях у «Мінска» — 2:1.

Галоўныя пераследнікі БАТЭ — футбалісты мінскага «Дынама» — ужо ў пяты раз запар не змаглі дамагчыся перамогі, згуляўшы ўнічыю ў Наваполацку з мясцовым «Нафтанам» — 2:2. Такім чынам, за 5 тураў да фінішу першынства дынамаўцы адстаюць ад лідара на 12 ачкоў.

Буйную вікторыю атрымалі футбалісты жодзінскага «Тарпеда-БелАЗа» над салігорскім «Шахцёрам» — 3:0, гродзенскі «Нёман» адолеў на выездзе мікашэвіцкі «Граніт» — 1:0, мазырская «Славія» ў Брэсце абыграла мясцовых дынамаўцаў — 2:1.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

lobazhevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».