Вы тут

У пакоі старасвецкія зазірнуўшы


Некалі сядзібныя дамы былі яскравым упрыгажэннем беларускай зямлі. Яны з'яўляліся сапраўднымі асяродкамі культуры — сядзібная спадчына стала асновай для развіцця многіх відаў беларускага мастацтва: музыкі, жывапісу, літаратуры. Менавіта ў такіх дамах нарадзіліся і выхоўваліся Міхал Клеафас Агінскі, Напалеон Орда, Фердынанд Рушчыц і іншыя. Больш яскрава ўявіць, як выглядалі сядзібы даўніх часоў, адчуць іх атмасферу цяпер можна на выставе «У пакоі старасвецкія зазірнуўшы», якая 1 кастрычніка адкрыецца ў Дзяржынскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі.

Усе прадстаўленыя на выставе экспанаты — са збораў Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту. Там захоўваецца ўнікальная калекцыя мэблі, якая бытавала ў мяшчанскіх дамах і сядзібных уладаннях шляхты ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя, а таксама калекцыі прадметаў інтэр'еру, побыту таго часу. Можна ўбачыць, напрыклад, месцы для прыёму гасцей, пакоі для асабістага баўлення часу.

Пляцоўкай для экспанавання выставы невыпадкова былі выбраны залы дзяржынскага музея. Справа ў тым, што менавіта сядзіба ў Койданаве (да 1932 года горад Дзяржынск называўся Койданава) у старажытнасці паклала пачатак фарміраванню горада. Акрамя таго, вакол Койданава размяшчалася вялікая колькасць сядзібных дамоў: у Станькаве, Прылуках, Негарэлым, Коласаве — сядзібы Чапскіх; у Малых Навасёлках — сядзіба Кастравіцкіх; у Гаруцішках — сядзіба Пашкевічаў; у Волме — сядзібы Ваньковічаў, Капылінскіх.

Сядзіба ў яе выпрацаванай стагоддзямі форме сёння ўжо не функцыянуе. Але яшчэ доўга яна будзе важным элементам нацыянальнага самапазнання. Унутранае ўбранне сядзібных дамоў увачавідкі паўстае перад намі праз апісанні, мемуары, інвентары, карціны і малюнкі. І яшчэ болей адкрываецца праз экспанаты выставы, якая будзе працаваць у дзяржынскім музеі да 13 снежня.

Варвара ГОМАН

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».