Вы тут

Часнок ад раку абароніць


Гэта паўднёваазіяцкая расліна сёння шырока культывуецца ў многіх краінах свету. Галоўная карысная якасць часнаку — наяўнасць дыялілсульфіду, складанага арганічнага рэчыва, дзякуючы якому ён валодае спецыфічным пахам, смакам і антыбактэрыйнымі ўласцівасцямі.

29-30

У тыбецкай і кітайскай медыцыне часнок здаўна лічылі прафілактычным сродкам супраць раку. Ён вельмі багаты на селен, да таго ж утрымлівае яшчэ шмат іншых важных кампанентаў, такіх як бялок, вугляводы і розныя мінералы (у тым ліку кальцый, фосфар, жалеза, магній), вітаміны В, С, розныя цукры. Фітанцыды і антыбіётыкі, якія змяшчаюцца ў часнаку, узмацняюць яго прыгнятальнае дзеянне на хваробатворныя мікробы.

Часнок удзельнічае ў рэгуляванні ўзроўню халестэрыну ў крыві, стымулюе крыветварэнне. Прымяненне часнаку 2-3 разы на дзень пасля ежы ў выглядзе кашыцы з адной долькі, разведзенай дзвюма сталовымі лыжкамі вады ці малака, аказвае супрацьалергічнае дзеянне. Часнок вельмі эфектыўны пры адэноме прастаты, пры лячэнні некаторых прадракавых і ракавых захворванняў. Прэпараты часнаку паляпшаюць страваванне, спрыяюць лепшай засваяльнасці ежы, узбуджаюць апетыт, валодаюць супрацьгліставымі ўласцівасцямі. Часнок узмацняе вылучэнне стрававальных ферментаў і жоўці, падаўляе гніенне і закісанне ў кішэчніку. Адзначаны яго фунгіцыдныя ўласцівасці. Вельмі гаючы і эфектыўны свежы сок з часнаку.

Пры атэрасклерозе будзе карысная часночна-лімонная настойка. Здробненую на тарцы галоўку часнаку і лімон заліваюць 1 літрам вады і пакідаюць у закаркаваным посудзе на двое сутак, потым п'юць па 1 сталовай лыжцы 3 разы на дзень.

У выглядзе аэразоляў фітанцыды часнаку прымяняюцца пры бранхіяльнай астме, хранічнай пнеўманіі, пры вострых і хранічных бранхітах, коклюшы, пры захворваннях верхніх дыхальных шляхоў.

Часнок не ўплывае на вірус грыпу, але ён прыгнятае спадарожную мікрафлору, якая абцяжарвае працяг асноўнага працэсу, спрыяе разрэджванню і аддзяленню макроты, аказвае танізавальнае дзеянне на слізістую абалонку дыхальнага тракта.

Вядомы тыбецкі сродак (часночная настойка) ачышчае арганізм ад тоўстых вапнавых адкладанняў, рэзка паляпшае абмен рэчываў, у выніку чаго крывяносныя сасуды становяцца эластычнымі.

29-34

Часночная настойка. 350 г ачышчанага часнаку дробна нарэзаць і расцерці ў фарфоравым посудзе драўляным таўкачыкам, узважыць
200 г гэтай сумесі, у посуд уліць 200 г 96% спірту. Пасудзіну шчыльна закаркаваць і вытрымаць
у халадзільніку 10 дзён, на 11-ы старанна працадзіць праз некалькі слаёў марлі і зноў паставіць
у халадзільнік на два дні.

Ужываць: у 50 г халоднага малака на адзін прыём за 15-20 хвілін да ежы наступным парадкам у кроплях перад сняданкам, абедам і вячэрай:

* з 1-га па 5-ы дзень, пачынаючы з 1 кроплі, кожны прыём дабаўляць па 1 кроплі;

* з 6-га па 10-ы дзень, пачынаючы з 15 кропель, кожны прыём памяншаць на 3 кроплі (давесці на 10-ы дзень да 1 кроплі);

* 11-ы дзень і ў далейшым ужываць па 25 кропель за прыём, пакуль не скончацца лекі. Паўтарыць не раней чым праз 6 гадоў.

Яўген ШМЯРКО, урач-фітатэрапеўт

 

Дарэчы, нядаўна ў аўтара «Роднай прыроды» — вядомага практыкуючага ўрача-фітатэрапеўта Яўгена Шмярко — у Выдавецкім доме «Звязда» выйшла кніга «Аптэчка прыроды».

З дапамогай выдання чытачы пазнаёмяцца з метадамі прафілактыкі і комплекснага лячэння шэрагу захворванняў з дапамогай лекавых раслін. У «Аптэчцы прыроды» можна знайсці і рэцэпты збораў, якія выкарыстоўваюцца аўтарам ва ўрачэбнай практыцы, а таксама падрабязную інфармацыю аб іх складзе, карысці, магчымых негатыўных наступствах і шмат чаго іншага.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».