Вы тут

Каб адходы не прыбавілі расходаў


Адпрацаванае машыннае масла і змазачныя матэрыялы пры няправільным выкарыстанні часта становяцца пагрозай для чалавека і жывога свету. Трапляючы ў навакольнае асяроддзе, яны ўтвараюць вельмі ўстойлівыя забруджванні і прыводзяць да дэградацыі асобных прыродных кампанентаў.

На жаль, пра гэта часта «забываюцца» шматлікія кампаніі і арганізацыі, у выніку дзейнасці якіх і ўтвараюцца нафтаўтрымліваючыя адходы. Толькі за бягучы перыяд 2015 года падчас праверак суб'ектаў гаспадарання органы Мінпрыроды выявілі больш за 250 парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства ў гэтай вобласці, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты больш за 80 вінаватых асоб на суму, большую за 160 млн рублёў.

Так, падчас праверкі на адным з прадпрыемстваў нафтаперапрацоўчай прамысловасці Гомельскай вобласці было выяўлена перавышэнне нарматываў дапушчальных канцэнтрацый па ўтрыманні нафтапрадуктаў у глебе на тэрыторыі парка захавання сырой нафты. Прычынай забруджвання стаў выхад са строю тэхналагічнага абсталявання пры правядзенні рамонтных работ.

Па патрабаванні экалагічнай службы прадпрыемства выдаліла забруджаны грунт, зрабіла планаванне гэтай тэрыторыі і падсыпала яе прывазным грунтам, а таксама кампенсавала шкоду, нанесеную навакольнаму асяроддзю, сума якой склала больш за 15 млн беларускіх рублёў.

Спецыялісты ўпэўнены: да такога і падобных парушэнняў звычайна прыводзяць элементарнае няведанне патрабаванняў дзейнага заканадаўства, безгаспадарчасць і незацікаўленасць пытаннямі аховы навакольнага асяроддзя. Нафтаўтрымліваючыя адходы часта не ўключаюцца ў інструкцыю па абыходжанні з адходамі, не заключаюцца дамовы на іх перапрацоўку. Адсутнічаюць цэнтралізаваныя месцы збору такіх адходаў, у выніку чаго яны няправільна захоўваюцца, выпарваюцца ці іншым чынам трапляюць у навакольнае асяроддзе, выклікаючы дэградацыю яго кампанентаў. Але ўсе гэтыя патрабаванні прапісаны ў Законе Рэспублікі Беларусь «Аб абыходжанні з адходамі».

Але штрафы — не адзіны від пакарання такой «забыўлівасці». Прадпрыемствам прамысловасці, сельскай гаспадаркі і арганізацыям, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю і рамонт аўтатранспарту (а менавіта гэтыя суб'екты гаспадарання часцей трапляюць у спіс парушальнікаў), неабходна таксама кампенсаваць шкоду, якую яны нанеслі прыродзе. Так, за забруджванне кампанентаў навакольнага асяроддзя адходамі нафтапрадуктаў вінаватым сёлета давялося заплаціць у агульнай суме 500 млн руб.

Некаторыя арганізацыі дагэтуль выкарыстоўваюць адпрацаванае масла і змазачныя матэрыялы ў якасці паліва, парушаючы нормы закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове атмасфернага паветра» і Тэхнічнага кодэкса ўстаноўленай практыкі ТКП «Ахова навакольнага асяроддзя і прыродакарыстанне. Адходы. Правілы выкарыстання вуглевадародутрымліваючых адходаў у якасці паліва».

У адпаведнасці з артыкулам 31 закона «Аб ахове атмасфернага паветра», спальванне паліва, рэчываў, якія выкарыстоўваюцца ў якасці паліва, у месцах і (або) прыладах, не прызначаных для спальвання паліва, не дапускаецца. Спальванне рэчываў, якія не з'яўляюцца палівам, або сумесі рэчываў, матэрыялаў і адходаў забараняецца, акрамя выпадкаў, калі спальванне ажыццяўляецца з выкарыстаннем спецыяльных прылад і выкананнем патрабаванняў заканадаўства аб ахове навакольнага асяроддзя, у тым ліку аб абыходжанні з адходамі.

Каб не стаць ахвярай уласнай абыякавасці і недасведчанасці, суб'ектам гаспадарання трэба добра ведаць заканадаўства ў вобласці абыходжання з нафтаўтрымліваючымі адходамі і выконваць усе яго нормы. Тады, магчыма, і штрафаў удасца пазбегнуць.

Сцяпан ДУБНІЦКІ,
начальнік упраўлення каардынацыі кантрольнай дзейнасці Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.