Вы тут

Амаль без дажджоў, але ўначы — замаразкі


Паўночныя вятры прынеслі на тэрыторыю Беларусі даволі сур'ёзную хвалю холаду, паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі Дзмітрый Рабаў.

Увесь тыдзень у нас будзе гаспадарыць антыцыклон, і дажджоў чакаецца не шмат, пераважна па паўночным усходзе краіны. У сераду будзе пераважна без ападкаў, уначы і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Уначы чакаецца толькі плюс 1-7 градусаў, а ў асобных раёнах — слабыя замаразкі да 0 — мінус 2, удзень будзе 8-13 цяпла. Не прагназуецца ападкаў і ў чацвер, толькі раніцай і ўдзень па паўночным усходзе Віцебскай вобласці магчымы невялікія кароткачасовыя дажджы, стане яшчэ халадней. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман, тэмпература паветра ўначы складзе 1-6 цяпла, на глебе і месцамі ў паветры магчымы замаразкі да 0 — мінус 4 градусаў, удзень чакаецца плюс 8-15 градусаў. Будзе холадна і ў пятніцу, калі па паўночным усходзе краіны месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 1-8 градусаў, у асобных раёнах магчымыя замаразкі да 0 — мінус 3, днём будзе 9-16 цяпла. Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных спецыялістаў, менавіта на выхадныя крыху пацяплее. Паўночны вецер зменіцца на паўднёвы і ўсталюецца больш камфортнае надвор'е. Так, у суботу будзе пераважна без ападкаў, толькі па паўночным усходзе магчымы кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 3-9 градусаў, аднак на поўдні месцамі на глебе яшчэ прагназуюцца слабыя замаразкі да 0 — мінус 2, удзень будзе 11-17 цяпла, а па паўднёвым захадзе чакаецца да плюс 19 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».