Вы тут

Чаму абрынуўся кран?


У сталіцы на прыватны дом упаў вежавы кран.

Здарэнне адбылося каля васьмі гадзін раніцы па вуліцы Грушаўскай. Тут, побач са школай і дзіцячым садам, вядзецца будаўніцтва шматкватэрнага жылога дома. Пад'ёмны кран упаў часткова на саму будоўлю і на дом прыватнага сектара, жыльцоў з якога рассяляюць, а таксама прыпаркаваны побач аўтамабіль. Дом драўляны, аднапавярховы, падзелены на тры кватэры. Па інфармацыі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, пацярпеў кранаўшчык 1990 года нараджэння. Яго ў цяжкім стане шпіталізавалі. Праведзена экстраннае пасяджэнне камісіі па надзвычайных сітуацыях адміністрацыі раёна. Жыльцоў часова пераселяць у падменны фонд. На месцы здарэння вядуцца аварыйна-выратавальныя і аднаўленчыя работы. Працуе камісія па ўстанаўленні прычын падзення крана, відавочцам дапамогу аказвае псіхолаг МНС.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.