Вы тут

Спачатку была кніга


Мэр горада над Бугам паабяцаў вярнуць у Брэст поўны экземпляр Бібліі.

Канферэнцыя «Берасцейскія кнігазборы», якая нядаўна адбылася ў Брэсце, здзівіла нават сваім пачаткам. Вітальная прамовы, якія звычайна носяць адценне пэўнай дзяжурнасці, ніколькі не саступалі па цікавасці дакладам і паведамленням. Так, старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр РАГАЧУК паабяцаў правесці тлумачальную і арганізацыйную работу сярод патэнцыйных гарадскіх мецэнатаў, каб набыць для горада поўны арыгінальны асобнік Брэсцкай Бібліі, аддрукаваны некалі Мікалаем Радзівілам Чорным на нашай зямлі.

Пра ролю кнігі, нават высокую місію ў гісторыі хораша сказаў Аляксандр СУША, намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Аляксандр Аляксандравіч асаблівы акцэнт зрабіў на будучым святкаванні 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Прафесар Вацлаў ВАЛЕЦКІ з Ягелонскага ўніверсітэта, што знаходзіцца ў Кракаве, падарыў арганізатарам канферэнцыі ўнікальную кніжку — Брэсцкі катэхізіс.

Чырвонай ніткай па ўсіх выступленнях праходзіць думка, сфармуляваная начальнікам галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Аляксандрам МУРАШКІНЫМ: «Работа па захаванні і вывучэнні нашай спадчыны азначае ўмацаванне падмурка, на якім будуем сваё жыццё і сваю краіну».

Святлана ЯСКЕВІЧ

уасkеvісh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.