Вы тут

Чаму важна ўдзельнічаць у выбарах?


Нездарма прэзідэнцкія выбары лічацца галоўнай падзеяй у палітычным жыцці краіны. Важнасць удзелу ў іх усіх грамадзянін дыктуецца тым, што кожны павінен выказаць сваё меркаванне — як дзяржаве развівацца далей. У адваротным выпадку канфрантацыя ў грамадстве можа стаць непазбежнай. А чым гэта пагражае, вядома на прыкладзе суседніх дзяржаў.

30-41

30-41

 

Інэса Кляшчук, член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве:

— Удзел у выбарах — гэта грамадзянскі абавязак кожнага чалавека. Мне неабыякава будучыня нашай краіны. Увогуле, кожнаму чалавеку ўласціва задумвацца пра тое, што чакае яго асабіста, яго родных у будучыні. Зразумела, далейшае развіццё дзяржавы ў многім залежыць ад чалавека, які яе ўзначальвае. Памятаю першыя прэзідэнцкія выбары 1994 года — тады я вельмі хацела прагаласаваць, але не магла, бо мне яшчэ не споўнілася 18.

Выбары для мяне — гэта свята. Радуе, што заўсёды, калі прыходзіш на ўчастак, у людзей добры настрой: яны сустракаюць там знаёмых, абменьваюцца ўражаннямі. Натуральна, пасля мне вельмі цікава даведацца вынікі выбараў: наколькі меркаванне іншых супала з маім, як размеркаваліся галасы...

30-43

30-43

 

Наталля Кучынская, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры, навуцы:

— Безумоўна, на выбары я пайду — для таго, каб праявіць грамадзянскую пазіцыю і рэалізаваць сваё выбарчае права. Цяпер краіна перажывае асаблівы палітычны момант, калі ў руках грамадзян сканцэнтравана рэальная ўлада і ад іх выбару залежыць лёс як усёй Беларусі, так і асобнага рэгіёна, горада, сям'і. Мы выбіраем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, на якога Канстытуцыяй ускладзена каласальная адказнасць — выступаць гарантам нашых правоў і свабод, быць гарантам незалежнасці краіны.

На працягу двух апошніх вераснёўскіх тыдняў я, як і ўсе парламентарыі, актыўна працавала ў акрузе: праводзіла прыёмы, сустракалася з калектывамі і тлумачыла асаблівасці выбарчай кампаніі, знаёміла з навацыямі ў заканадаўстве, інфармавала пра сацыяльна-эканамічнае становішча, якое склалася ў краіне. Магу пацвердзіць, што беларусы з разуменнем ставяцца да цяжкасцей, якія перажывае эканоміка. Нашы людзі ганарацца поспехамі дзяржавы ў спорце, культуры, навуцы, адукацыі, жадаюць захавання міру і парадку (часта гучыць думка: «Прыгажосць і спакой — нашы брэнды»), выступаюць за развіццё краіны і гатовы зрабіць выбар.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.