Вы тут

На выбарах у Каталоніі перамаглі прыхільнікі незалежнасці


Прыхільнікі аддзялення Каталоніі ад Іспаніі перамаглі на парламенцкіх выбарах у рэгіёне. Сепаратысцкі настроеная кааліцыя «Разам за незалежнасць» атрымлівае 62 месцы ў 135-мясцовым парламенце іспанскай аўтаномнай вобласці Каталонія.

hron1_4

Таксама радыкальна левая партыя «Кандыдатура народнага адзінства», якая выступае за аддзяленне рэгіёна ад Іспаніі, атрымала 10 месцаў. Кіраўнік Каталоніі Артур Мас выказаў упэўненасць, што жыхары вобласці зрабілі выбар на карысць незалежнасці рэгіёна ад Іспаніі. Партыі напярэдадні выбараў заявілі, што перамога дазволіць ім абвясціць незалежнасць рэгіёна праз паўтара года. Урад Іспаніі ў адказ паведаміў, што заблакуе падобныя спробы ў судовым парадку.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.