Вы тут

Сустрэчы на пляцоўцы ААН


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на пляцоўцы ААН правёў шэраг поўнафарматных сустрэч са сваімі калегамі і некалькі кароткіх гутарак. Аб гэтым паведаміў журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.

Міністр звярнуў увагу на тое, што знаходжанне ў ААН — унікальная магчымасць для правядзення сустрэч з лідарамі тых краін, якія з'яўляюцца партнёрамі Беларусі.

У прыватнасці, адбыліся сустрэчы кіраўніка беларускай дзяржавы з прэзідэнтамі Аўстрыі, Эквадора, Егіпта, Кубы, з кіраўніцтвам ААН: Генеральным сакратаром і Вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека.

«На двухбаковых сустрэчах абмяркоўваліся пытанні развіцця ўсебаковага супрацоўніцтва паміж дзяржавамі. Гэта датычыцца і Егіпта, і Эквадора, і Кубы, і з кіраўніцтвам Венесуэлы была размова на гэтую тэму», — сказаў Уладзімір Макей.

«Усе краіны гавораць пра наступнае: фінансава-эканамічная сітуацыя сёння ў свеце такая, што ўсе дзяржавы зведваюць пэўныя праблемы. Але наша задача якраз у тым, каб, нягледзячы на гэтую праблемную сітуацыю, паспрабаваць знайсці тыя напрамкі супрацоўніцтва, якія дадуць магчымасць пераадолець цяжкасці. Прэзідэнт менавіта на гэтым і засяроджваў сваю ўвагу падчас двухбаковых сустрэч», — адзначыў кіраўнік МЗС.

Паводле яго слоў, перспектыўнымі ўяўляюцца дамоўленасці з Егіптам. Бакі дамовіліся аб абмене візітамі на самым высокім узроўні, аб правядзенні пасяджэння міжурадавай камісіі і нарошчванні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

«Добрая размова была і з Прэзідэнтам Эквадора. Напэўна, у наступным годзе адбудзецца візіт Прэзідэнта Беларусі ў краіны Лацінскай Амерыкі, у тым ліку плануецца наведванне Эквадора, дзе ў нас ужо рэалізуюцца некаторыя праекты і дасягнута дамоўленасць аб распрацоўцы і рэалізацыі новых у розных сферах супрацоўніцтва. Такія ж плённыя размовы былі і з Кубай, і з шэрагам іншых краін», — сказаў Уладзімір Макей.

Аляксандр Лукашэнка таксама прыняў удзел у прыёме ад імя Прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі Барака Абамы ў гонар кіраўнікоў дэлегацый на 70-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН, паведамляе БЕЛТА.

На гэтым рабочы візіт кіраўніка беларускай дзяржавы ў ЗША завяршыўся.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.