Вы тут

Гараскоп стрыжак на кастрычнік


1-29

1 кастрычніка, чацвер. Устрымайцеся ад стрыжкі, могуць здарыцца непрыемнасці са здароўем.

2 кастрычніка, пятніца. Сёння выдатны дзень для стрыжкі і афарбоўвання. Вітаюцца смелыя эксперыменты, стварэнне лёгкіх прычосак, меліраванне і афарбоўванне.

3 кастрычніка, субота. Стрыжка будзе ўдалай, асабліва парадуе вобраз з лёгкай і паветранай прычоскай.

4 кастрычніка, нядзеля. Стрыжка валасоў проціпаказаная ўсім, бо можа наклікаць непрыемнасці.

5 кастрычніка, панядзелак. Неспрыяльны час для стрыжкі і афарбоўвання валасоў.

6 кастрычніка, аўторак. Неспрыяльны дзень для стрыжкі валасоў.

7 кастрычніка, серада. Сёння цалкам прыдатны дзень для візіту ў цырульню, можна стрыгчы і афарбоўваць валасы, рабіць лячэбныя працэдуры і пажыўныя маскі.

8 кастрычніка, чацвер. Гэты дзень таксама выдатна падыходзіць для наведвання цырульніка.

9 кастрычніка, пятніца. Стрыжка ў гэты дзень зробіць валасы больш густымі і ўмацуе іх.

10 кастрычніка, субота. Добры дзень для аздараўлення валасоў. Стрыжка зробіць іх пышнымі і густымі.

11 кастрычніка, нядзеля. Зробленая сёння прычоска будзе здольная ўзмацніць харызму сваёй уладальніцы, актывізуе яе асабістую энергетыку.

12 кастрычніка, панядзелак. Выдатны дзень для стрыжкі валасоў; новая прычоска прынясе здароўе вашым валасам і прывабнасць вам.

13 кастрычніка, аўторак. Спрыяльны дзень для стрыжкі і афарбоўвання валасоў. Стрыжка прыцягне шчасце, палепшыць знешні выгляд.

14 кастрычніка, серада. Стрыжка валасоў супрацьпаказана, пагражае непрыемнымі наступствамі.

15 кастрычніка, чацвер. Непрыдатны дзень для стрыжкі, бо з новай прычоскай вам пастаянна будзе здавацца, што вы недасканалыя.

16 кастрычніка, пятніца. Пасля стрыжкі ў гэты дзень валасы растуць даволі хутка, але іх якасць і структура не мяняюцца.

17 кастрычніка, субота. У выніку стрыжкі валасоў узрасце прывабнасць, вы будзеце падабацца людзям.

18 кастрычніка, нядзеля. Добры дзень для стрыжкі валасоў, пазногцяў і наогул догляду сваёй знешнасці.

19 кастрычніка, панядзелак. Новая прычоска будзе вельмі вам пасаваць і паспрыяе ўзмацненню асабістага абаяння, поспеху ў навакольных.

20 кастрычніка, аўторак. Сёння сатанінскія 9-я месяцовыя суткі, стрыгчы валасы і афарбоўваць не рэкамендуецца.

21 кастрычніка, серада. Па тыбецкіх традыцыях гэта дзень, які спальвае. Рэкамендуецца ўстрымацца ад стрыжкі, бо гэта можа прыцягнуць да вас хваробы.

22 кастрычніка, чацвер. Нейтральны дзень для стрыжкі, ні на што не будзе ўплываць.

23 кастрычніка, пятніца. Пасля стрыжкі валасы будуць дрэнна паддавацца ўкладцы.

24 кастрычніка, субота. Сёння ўстрымайцеся ад любых цырульніцкіх працэдур — вы наўрад ці атрымаеце добры вынік.

25 кастрычніка, нядзеля. Ад стрыжкі валасоў лепш адмовіцца. Затое вітаюцца ўсялякія працэдуры догляду: пажыўныя і ўмацавальныя маскі, апалоскванне травянымі настоямі.

26 кастрычніка, панядзелак. Стрыжка ў гэты дзень паскорыць рост валасоў са стратай іх якасці, а значыць, час неспрыяльны для стрыжкі.

27 кастрычніка, аўторак. Калі ў гэты дзень састрыгчы канцы валасоў, то тым самым можна зняць лішні груз, непатрэбную інфармацыю.

28 кастрычнік, серада. Дзень спрыяльны для стрыжкі, аднаўлення пашкоджаных валасоў.

29 кастрычніка, чацвер. Стрыжка пойдзе вам на карысць і будзе спрыяць аздараўленню і гарманізацыі ўзаемаадносін са светам, калі вы не запланавалі вялікіх перамен.

30 кастрычніка, пятніца. Неспрыяльны дзень для стрыжкі. Яна можа парушыць энергетычны баланс, а таксама справакаваць праблемы са здароўем.

31 кастрычніка, субота. Сёння яшчэ адзін неспрыяльны дзень для стрыжкі, ад афарбоўвання таксама лепш устрымацца.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.