Вы тут

Залатыя мелодыі «Залатога шлягера»


У Магілёў прыедуць зоркі амерыканскага джаза.

Учора на сцэне абласнога Палаца культуры зноў прагучалі пазыўныя міжнароднага музычнага фестывалю «Залаты шлягер». Юбілейны, дваццаты па ліку, форум пачаўся канцэртам «Усё найлепшае для Вас...» інтэрнацыянальнага квартэта тэнараў з Расіі, Беларусі, Украіны і Казахстана ў суправаджэнні аркестра народных інструментаў імя Леаніда Іванова.

— Пра тое, што гэты фестываль па-ранейшаму цікавы людзям, сведчаць амаль цалкам прададзеныя квіткі, — адзначыў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка. — А дзякуючы Белтэлерадыёкампаніі, якая будзе весці здымкі ўсіх канцэртаў, іх убачаць усе ахвотныя.

Разыначкай фестывальнай праграмы стане канцэрт зорак сусветнага і айчыннага джаза, у якім выступяць Мэла Уолдран, Тавіс Мінер, Premіer Orchestra, іншыя выканаўцы. Як адзначыў мастацкі кіраўнік фестывалю Андрэй Каліна, без спонсарскай падтрымкі гендырэктара прадпрыемства «Сервалюкс» Яўгена Баскіна гэты канцэрт быў бы немагчымы. Андрэй Уладзіміравіч сябруе з бізнесменам з дзяцінства, і абодва захапляюцца джазам. Дзякуючы гэтаму сяброўству «Залаты шлягер» ужо не першы раз радуе прыхільнікаў джазавай музыкі.

Усе канцэрты сёлетняга фестывалю адбудуцца на сцэне Палаца культуры вобласці. Менавіта тут 20 гадоў таму пры падтрымцы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі яму быў дадзены старт. Андрэй Каліна лічыць, што гэта адна з найлепшых залаў краіны наогул. «Я шмат дзе быў і ведаю, што кажу, — запэўніў ён. — Такой акустыкі няма нідзе. І ўсё гэта дзякуючы тым славутым медным трубачкам, якія ўманціраваны ў сцены. Яны паглынаюць гук і адначасова ўпрыгожваюць залу».

Фестывальная атмасфера будзе панаваць у горадзе да 4 кастрычніка. Гледачоў чакаюць сустрэчы з Аляксандрам Івановым і яго групай «Ронда», рэтраканцэрт з удзелам кампазітара Рыгора Гладкова, для магіляўчан спяюць народная артыстка Расіі Галіна Нянашава, Мікалай Трубач, Вячаслаў Малежык.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zigulya@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.