Вы тут

Драўніну трэба перапрацоўваць дома


Пра гэта паведаміў перад адкрыццём выставы «Дрэваапрацоўка-2015» намеснік міністра лясной гаспадаркі Леанід Дзям'янік.

Паводле яго слоў, налета больш за 90% нарыхтаванай драўніны будзе перапрацавана ўнутры краіны. Спецыяліст паведаміў, што летась у нашай краіне было нарыхтавана 19 млн кубаметраў драўніны, але існуе невялікае адставанне па перапрацоўцы. Намеснік міністра выказаў надзею, што да 2017 года мадэрнізаваныя прадпрыемствы канцэрна «Беллеспаперапрам» запрацуюць на поўную сілу і тады ўся драўніна будзе перапрацоўвацца ў Беларусі.

1-56

Леанід Дзям'янік праінфармаваў, што сёння наша краіна пастаўляе сваю прадукцыю ў 16 краін, лідарам з'яўляецца Польшча, за ёй ідуць краіны Балтыі, Швецыя і Фінляндыя. Акрамя таго, экспартуюцца піламатэрыялы ў Германію, Данію, Бельгію і Нідэрланды.

1-54

У міжнароднай выставе «Дрэваапрацоўка-2015» у Футбольным манежы сталіцы прымалі ўдзел больш за 120 кампаній з Беларусі, Расіі, Аўстрыі, Даніі, Італіі, Германіі, Славеніі, Турцыі, Польшчы, Францыі, Літвы і Украіны. Тут прадстаўлена не толькі абсталяванне для апрацоўкі драўніны, але і спадарожныя тавары — усё ад вытворцаў сусветнага ўзроўню. Удзельнікі прадэманстравалі шырокую гаму дрэваапрацоўчага абсталявання вядучых сусветных вытворцаў, пачынаючы ад прызначанага для першаснай распілоўкі і сушкі драўніны і заканчваючы аўтаматызаванымі апрацоўчымі цэнтрамі і вытворчымі лініямі для мэблевай вытворчасці.

1-55

У мерапрыемстве прымалі ўдзел прадстаўнікі канцэрна «Беллеспаперапрам», Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Беларусі, БДТУ, кіраўнікі дрэваапрацоўчых і мэблевых прадпрыемстваў.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Фота Аляксандра ШАБЛЮКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».