Вы тут

Місія — выканальная


На педагогаў ускладзена найважнейшая місія навучання і выхавання маладых грамадзян Беларусі. Аб гэтым сказана ў віншаванні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі педагогам усёй краіны, якое зачытаў напярэдадні Дня настаўніка на ўрачыстым мерапрыемстве ў Мінску намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Бузоўскі, паведамляе БЕЛТА.


Адна з самых важных задач педагога — прывіваць дзецям любоў да Радзімы, павагу да традыцый, імкненне да ведаў і творчасці. «Няхай вучні бачаць у вас не толькі прафесіянала, які шчыра любіць свой прадмет, але і старэйшага таварыша, лідара, які ўмее натхніць на добрыя справы, павесці за сабой. А для гэтага неабходны шырокая эрудыцыя, веданне педагагічных методык, высокія маральныя якасці і добрасумленнае стаўленне да справы», — адзначаецца ў віншаванні.

У Палацы прафсаюзаў, дзе сёння праходзіла ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню настаўніка, прысутнічала больш за 500 настаўнікаў і педагогаў, выхавацеляў дашкольных устаноў, кіраўнікоў сістэм дадатковай адукацыі. Каля ста з іх атрымалі ўзнагароды за добрасумленную працу і любоў да дзяцей.

Так, Ігар Бузоўскі ўручыў найлепшым педагогам ганаровыя граматы і падзякі Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі. Акрамя таго, за шматгадовую працу ў сістэме адукацыі нагрудным знакам Міністэрства адукацыі «Выдатнік адукацыі» ўзнагароджаны 10 чалавек, а ганаровай граматай — 12 чалавек.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.