Вы тут

На бюлетэнях — будучыня краіны


Адказнасць за лёс радзімы, грамадзянскі абавязак, умова дэмакратыі і сямейная традыцыя — карэспандэнты «Звязды» распыталі жыхароў сталіцы, чаму, на іх думку, трэба ісці на выбары Прэзідэнта Беларусі.

1-48

Андрэй, інжынер-праграміст:

— Мы жывём у дэмакратычнай краіне, так запісана ў нашай Канстытуцыі, а аснова любой дэмакратыі — выбар народа. Таму для таго, каб такі дзяржаўны лад мог рэалізоўвацца, кожны грамадзянін павінен выказаць сваё меркаванне. Менавіта прэзідэнцкія выбары — магчымасць гэта зрабіць і паказаць, які курс дзяржавы ты падтрымліваеш. Увогуле, было б ідэальна, калі б на выбары прыйшлі абсалютна ўсе, у такім выпадку дакладна можна было б сказаць, чаго жадаюць беларусы. Магчыма, гэта дапамагло б будучаму Прэзідэнту скарэктаваць свой план дзеянняў.

1-46

Ігар Дзмітрыевіч, пенсіянер:

— Я заўсёды абавязкова знаходжу вольную гадзіну, каб наведаць выбарчы ўчастак, і гэты год — не выключэнне. Першая прычына простая — грамадзянскі абавязак. Калі не цяпер вызначацца са сваім бачаннем будучыні краіны, то калі? А па-другое, для мяне запаўненне бюлетэня — гарантыя таго, што мой голас будзе пачуты.

1-47

Савелій, электрык:

— Заўсёды з жонкай абавязкова разам ходзім галасаваць. Я мяркую, што ўдзел у выбарах — гэта не права грамадзяніна, а яго абавязак, тое, што не павінна нават абмяркоўвацца. Да таго ж выбары ў нейкім сэнсе — святочная падзея, бо ў гэты дзень да яе прыкавана ўвага ўсёй краіны.

1-45

Вольга, настаўніца:

— Абсалютна кожны грамадзянін мае права прагаласаваць, і мая пазіцыя такая, што гэта абавязкова трэба зрабіць. Усё проста — асоба Прэзідэнта, фактычна, вызначае кірунак, у якім будзе развівацца наша краіна найбліжэйшыя пяць гадоў. Можна паглядзець на праграмы кандыдатаў, супаставіць іх са сваім уяўленнем будучыні Беларусі і прагаласаваць за чалавека, чыё бачанне супадае з тваім. Бо гэта наша жыццё, наш лёс... Дзецям і ўнукам выбаршчыкаў жыць у той краіне, якую яны пабудуюць, і менавіта цяпер настае такі час.

1-44

Юлія, медыцынскі работнік:

— Так, безумоўна, я пайду на выбары. Лічу, што голас кожнага чалавека вырашальны ці, прынамсі, можа стаць такім. Гэтыя працэнты — не проста лічбы, а тысячы меркаванняў беларусаў, у кожнага з якіх сваё бачанне асобы будучага кіраўніка краіны. У адпаведнасці з гэтымі галасамі будзе развівацца грамадства, выбудоўвацца сацыяльная палітыка, эканоміка. Асабіста мне хочацца 11 кастрычніка пабачыць запоўненыя выбарчыя ўчасткі, і я пайду галасаваць менавіта ў гэты дзень.

Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ

lyskavets@zvіazda.by

Фота Надзеі БУЖАН

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».