Вы тут

Сюрпрыз для меламанаў


«Беларусь 3» падрыхтаваў для сапраўдных меламанаў сюрпрыз — у пачатку кастрычніка ў эфіры канала стартуе паказ міжнароднага музычнага фестывалю «Залаты шлягер — 2015».

Музычны форум «Залаты шлягер — 2015» праходзіць у Магілёве з 30 верасня па 4 кастрычніка. Гэтым разам тут сустракаюць шмат зорных гасцей.

Урачыстае адкрыццё фестывалю, якое адбудзецца ў Палацы культуры вобласці, гледачы тэлеканала «Беларусь 3» убачаць 2 кастрычніка.

3 кастрычніка ў эфір выйдзе яшчэ адзін канцэрт — «Асенняе лісце», у якім прымуць удзел зоркі сусветнага і айчыннага джаза.

4 кастрычніка «Беларусь 3» пакажа сольны канцэрт Аляксандра Іванова і групы «Ронда».

Урачыстае закрыццё фестывалю «Залаты шлягер — 2015» і выступленне Дзяржаўнага канцэртнага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга можна будзе ўбачыць 5 кастрычніка.

Акрамя гэтага, падчас фестывалю ў эфіры «Беларусь 3» з'явіцца некалькі тэматычных выпускаў праграмы «Камертон» у 21.05.

Алена ДРАПКО

drapko@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».