Вы тут

«Беларусь 4» — у трэндзе!


— Мы разлічваем на тое, што рэгіянальным гледачам будуць цікавыя праграмы, якія робяцца пра іх у абласцях, — адзначыў генеральны прадзюсар Белтэлерадыёкампаніі Кірыл Казакоў на адкрыцці тэлеканала «Беларусь 4. Гомель». — Белтэлерадыёкампанія — гэта вялікі медыяхолдынг, у якога зараз шэсць каналаў. Рэгіянальныя мы запускаем пад адзінай кнопкай «Беларусь 4», і, такім чынам, адразу дабаўляецца яшчэ пяць каналаў — па колькасці абласцей краіны.

[caption id="attachment_103597" align="alignnone" width="600"]2-14 У го­нар ад­крыц­ця но­ва­га тэ­ле­ка­на­ла — па­вет­ра­ныя ша­ры з ла­га­ты­пам «Бе­ла­русь 4. Го­мель» (фо­та ТРК «Го­мель).[/caption]

Гомельская тэлерадыёкампанія стала другой студыяй пасля Магілёва, дзе пачалося новае вяшчанне. У лічбавым пакеце можна настроіцца на частату 754МГц наземнага эфірнага вяшчання 56-га канала. Таксама «Беларусь 4. Гомель» будзе хутка даступны і ў сетках кабельных аператараў Гомельшчыны. З імі ўжо заключаны адпаведныя дамовы.

Платформа канала грунтуецца на ўніфікаванай сетцы вяшчання для ўсіх абласцей рэспублікі пад адзіным брэндам «Беларусь 4». І калі фільмы будуць ісці аднолькавыя, то навіны ў кожнай вобласці — свае.

— Менавіта да гэтага імкнуліся стваральнікі — быць у агульнасусветным трэндзе, развіваць тэлебачанне менавіта ў рэгіёнах, — падкрэслівае Кірыл Казакоў. — Паўсюль федэральныя ці нацыянальныя каналы сыходзяць у пэўныя тэматычныя нішы. Бо адны гледачы аддаюць перавагу праграмам пра спорт, другія — пра рыбалку, трэція — пра кулінарыю ці нешта яшчэ. А людзі, якія жывуць, напрыклад, у абласных цэнтрах ці глыбінцы, хочуць бачыць, ведаць яшчэ і пра тое, што адбываецца побач з імі, у іх горадзе. Дарэчы, і рэкламадаўца зараз ідзе ў рэгіёны. Яму цікава аўдыторыя канкрэтнай мясцовасці.

Дырэктар тэлерадыёкампаніі «Гомель» Святлана Яўрасава расказвае, што з пачатку вяшчання на «Беларусь 4» аб'ём інфармацыйных выпускаў павялічыўся адразу ў два разы:

— Гэты тэлеканал ствараўся па ініцыятыве Белтэлерадыёкампаніі і атрымаў падтрымку нашага губернатара Уладзіміра Дворніка. У перспектыве ён увойдзе ў агульнадаступны пакет. А пакуль мы будзем распаўсюджваць сігнал праз кабельных аператараў.

Начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама Ірына Даўгала лічыць, што адкрыццё канала «Беларусь 4» — сапраўдны падарунак для жыхароў паўднёвага рэгіёна:

— Сацыяльна значныя праграмы будуць адказам на пытанні людзей. У тым ліку цікавым уяўляецца праект з назвай «100 прычын, чаму я люблю Беларусь». У кожным раёне Гомельшчыны сапраўды можна знайсці шмат прычын, за што мы любім свой родны кут.

Магчымасці, якія адкрывае новы канал для калектыву тэлерадыёкампаніі «Гомель», дазволяць больш поўна і аб'ектыўна расказваць пра жыццё Гомельшчыны, яе дасягненні, гісторыю, культуру, пра выдатных людзей, якія жывуць на беларускім Палессі. Ужо зараз у распрацоўцы знаходзіцца каля 10 арыгінальных праектаў.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

astashkevich@zviazda.by

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».