Вы тут

Мост узаемапаразумення і прымірэння


Мемарыяльны комплекс у Трасцянцы павінен стаць не толькі музеем, а і духоўным цэнтрам.

У Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ё. Рау падвялі вынікі сумеснай адукацыйнай працы, звязанай з мемарыялам у Трасцянцы, абмеркавалі перспектывы рэалізацыі другой чаргі праекта на месцах масавага знішчэння людзей ва ўрочышчах Благаўшчына і Шашкоўка.

2-35

Нагадаем, 22 чэрвеня гэтага года з удзелам Прэзідэнта Беларусі на тэрыторыі былога лагера была адкрыта першая чарга мемарыяльнага комплексу «Трасцянец». Але наперадзе яшчэ шмат працы. І гэта тычыцца не толькі будаўніцтва, тэматычнага напаўнення комплексу, а і гістарычнага аспекту. Трасцянецкая трагедыя па-ранейшаму мае шмат «белых плям»: пачынаючы ад колькасці загінулых (па розных звестках, у Трасцянцы было знішчана ад 50 да 206 тысяч 500 чалавек), заканчваючы пайменным ушанаваннем ахвяр.

— Таксама трэба шукаць розныя шляхі для ўзаемапаразумення, — лічыць кіраўнік Дортмундскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра Петэр ЮНГЕ-ВЕНТРУП. — Выступаючы ў Мінску ў маі гэтага года, міністр у адстаўцы Германіі Гернот Эрлер ад свайго імя і ад імя федэральнага ўрада папрасіў прабачэння за тыя злачынствы, якія ў гады вайны на тэрыторыі Беларусі здзейснілі немцы. На мой погляд, гэта важны крок, які сведчыць аб тым, што мы можам спадзявацца на дасягненне ўзаемапаразумення.

Як адзначыў мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш КАНДРУСЕВІЧ, мы ўспамінаем трагедыю Трасцянца не для таго, каб наноў раздзіраць не да канца загоеныя раны і пасыпаць іх соллю, а каб падобнае ніколі не паўтарылася, каб вучыцца на ўроках гісторыі, захаваць гэтую гісторыю ў камні. «На погляд каталікоў, праваслаўных, іўдзеяў і прадстаўнікоў іншых веравызнанняў, гэты комплекс павінен быць не толькі музеем, а і духоўным цэнтрам, — падкрэсліў кіраўнік Каталіцкай Царквы Беларусі. — Мы выношваем ідэю, каб на тэрыторыі Трасцянца былі ўладкаваны месцы малітвы: магчыма, невялікія капліцы. Я не бачу праблемы нават у тым, што яны размесцяцца пад адным дахам. Калі будуць штодзённыя богаслужэнні, туды проста прыйдуць людзі. І ідучы да малітвы, яны будуць памятаць пра тыя злачынствы, якія адбываліся на гэтым месцы».

Для настаяцеля храма ў гонар Усіх Святых протаіерэя Фёдара ПОЎНАГА трагедыя ў Трасцянцы з'яўляецца вельмі асабістай. Дзве яго родныя цёткі і дзядзькі былі спалены ў лагеры за тры дні да вызвалення Мінска. «Тое, што адбываецца сёння ў Трасцянцы, гэта не толькі сведчанне нашай гістарычнай памяці, але і, самае галоўнае, атрыманне тых урокаў, якія не далі б магчымасці паўтарыцца страшным трагічным старонкам нашай гісторыі, — лічыць святар. — Унікальнасць праекта ў тым, што ён дае нам права па-сапраўднаму ўспрыняць сябе, беларусаў, як народ і нацыю. І тое, што падчас сустрэчы ў ААН Прэзідэнт Аўстрыі падышоў да Прэзідэнта Беларусі і асабіста падзякаваў яму за мерапрыемствы ў Трасцянцы, гаворыць пра многае. Пра тое, што мы знаходзім унікальныя месцы судакранання і дыялогу, бо дыялог на базе гістарычнай памяці ўнікальны і заўсёды мае станоўчыя вынікі».

І аб гэтым сведчыць тое, што праца па ўшанаванні трасцянецкіх ахвяр працягваецца. Праектаваннем месца памяці ў Шашкоўцы займаецца Мінскпраект, ва ўрочышчы Благаўшчына — творчая майстэрня імя Левіна. Практычная рэалізацыя праектаў будзе адбывацца паэтапна. Усё залежыць ад фінансавання. Вядома, што нямецкі бок ужо перавёў на рахунак 400 тысяч еўра. Але гэтага недастаткова.

— Пакаленне нашых бацькоў выбудавала мост узаемапаразумення і прымірэння з тымі, хто ў пэўны перыяд жыцця быў па іншы бок акопа, — пераканана кіраўнік творчай майстэрні Левіна і намеснік старшыні Саюза беларускіх яўрэйскіх арганізацый і абшчын Галіна ЛЕВІНА. — Калі гэта знікне хоць у адным пакаленні, мы можам страціць апоры «моста», якія дазваляюць нам здабываць урокі з таго, што адбылося. І пакуль не будуць прачытаны ў Трасцянцы малітвы ўсіх канфесій, пакуль мы годна не памаўчым на гэтым месцы, не зможам казаць, што мы, сучасныя пакаленні, выканалі сваю справу.

Вераніка КАНЮТА

kanyuta@zvіazda.by

Фота Аляксандра ШАБЛЮКА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.