Вы тут

9 фактаў пра... тыграў


Тыгры — цудоўныя жывёлы сямейства кашэчых, якія, на жаль, знаходзяцца пад пагрозай знікнення. Сёння іх на Зямлі жыве 6 відаў: амурскі, паўднёва-кітайскі, індакітайскі, малайскі, суматранскі і бенгальскі. За апошнія 80 гадоў вымерла тры падвіды: балійскі, яванскі і каспійскі. Усе яны зніклі з прычыны палявання на іх або дзейнасці чалавека.

2-4

1. Тыгры — самыя буйныя з кашэчых, але пры гэтым памеры падвідаў моцна адрозніваюцца. Самы буйны падвід, сібірскі тыгр, вырастае да 3,5 м у даўжыню і мае 300 кг вагі, а самы дробны, суматранскі тыгр, усяго да 2 м і 100 кг.

2. У адрозненне ад хатніх кошак, тыгры маюць круглыя, а не шчылінападобныя, зрэнкі. Гэта звязана з тым, што хатнія кошкі ад прыроды з'яўляюцца жывёламі, якія вядуць начны лад жыцця, а тыгры — прыцемачнікі: яны палююць на світанку і на захадзе сонца.

3. Звычайна тыгры не рыкаюць на іншых жывёл, але могуць з дапамогай рову кантактаваць са «сваякамі». Калі драпежнік збіраецца нападаць, ён не рыкае, а пырхае і шыпіць. Дарэчы, калі пасля палявання на адну ахвяру прэтэндуе некалькі тыграў, самцы прапусцяць наперад самак і кацянят, у адрозненне ад ільвоў, якія робяць наадварот. Самцы тыграў не будуць уступаць у спрэчку за ежу, а проста пачакаюць сваёй чаргі.

4. Палоскі на лбе тыгра нагадваюць кітайскі іерогліф «Кароль». Гэтак жа, як і ў хатніх кошак, палоскі на шэрсці дублююцца на скуры, таму нават паголены тыгр усё роўна будзе паласатым.

5. У адрозненне ад большасці іншых кошак, тыгры любяць ваду і з'яўляюцца выдатнымі плыўцамі, здольнымі падчас палявання праплываць некалькі кіламетраў і перасякаць рэкі. Нярэдка тыгры купаюцца і гуляюць у вадзе проста для атрымання задавальнення.

6. Тыгры нападаюць на ахвяру пераважна з засады. Калі аб'ект палявання заўважыў драпежніка, верагоднасць таго, што тыгр нападзе, даволі малая. У некаторых раёнах Індыі людзі, заходзячы ў лес, надзяваюць на патыліцу маску ў форме твару, каб прадухіліць нападзенне.

7. Звычайна тыгры не разглядаюць людзей у якасці ахвяры, але, адчуваючы пагрозу, будуць атакаваць. У большасці выпадкаў нападзенні тыграў на людзей справакаваны адсутнасцю іншай здабычы на тэрыторыі пражывання. Невялікая колькасць паласатых, якія паспрабавалі чалавечае мяса, становіцца людаедамі. Адна тыгрыца абараніла неяк сваіх дзіцянят ад людзей, а пасля пачала нападаць толькі на іх. Пакуль яе не забілі, яна з'ела каля 430 чалавек.

8. Тыгры могуць скакаць наперад на 6, а ўверх на 5 метраў. Іх ногі настолькі мускулістыя і магутныя, што тыгр можа застацца стаяць, нават калі яго заб'юць.

9. Тыгры здольны імітаваць галасы іншых жывёл, каб завабіць здабычу. З прычыны падобных умоў пражывання мядзведзі складаюць немалую частку тыгрынага рацыёну, і паласатыя могуць рыкаць на мядзведжы манер, каб прывабіць ахвяру. Дарэчы, тыгры забіваюць здабычу шляхам задушвання або перагрызання шыі. Лапы тыгр выкарыстоўвае рэдка, але адзін удар ёю здольны раскроіць мядзведзю чэрап або зламаць спіну.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.