Вы тут

«Прыгадаць дзяцінства»...


У паляўнічых угоддзях каля вёскі Дудзічы Пухавіцкага раёна дзяржінспектары сустрэлі мужчыну, які ноччу ішоў з заплечнікам. Вырашылі праверыць, што грамадзянін так позна робіць ва ўгоддзях.

І не памыліліся: у заплечніку знайшлі самапал — самаробную агнястрэльную зброю. А яшчэ бляшанку з порахам і металічныя шарыкі дыяметрам каля сантыметра. Затрыманы, жыхар Мінска, патлумачыў, што вырабіў самапал сам і прыехаў у лес пастраляць па звярах — «прыгадаць дзяцінства»... За незаконнае паляванне грамадзяніна прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці: яму пагражае штраф у памеры да 9 мільёнаў рублёў. А калі экспертыза прызнае яго зброю агнястрэльнай, мінчанін стане фігурантам і крымінальнай справы.

Дарэчы

За мінулы тыдзень дзяржінспектары канфіскавалі яшчэ тры паляўнічыя стрэльбы ў нядобрасумленных паляўнічых — парушальнікі выйшлі на промысел без пуцёвак і былі затрыманы ў Чэрвеньскім, Карэліцкім і Драгічынскім раёнах. У апошнім выпадку браканьер паляваў на тэрыторыі ландшафтнага заказніка «Званец» з 90-гадовым незарэгістраваным «Заўэрам».

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.