Вы тут

Кірмашы запрашаюць пакупнікоў


Да лістапада па ўсіх абласцях і Мінску запланавана правядзенне 1 042 кірмашоў па продажы сельскагаспадарчай прадукцыі і прадуктаў яе перапрацоўкі, аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве гандлю.

У сталіцы, напрыклад, пройдзе 180 такіх кірмашоў, у Віцебскай вобласці — 120, у Магілёўскай — 189. Найбольшая колькасць іх адбудзецца на Гомельшчыне — 240. У Мінску па 15 лістапада рашэннем Мінгарвыканкама ва ўсіх адміністрацыйных раёнах горада для рэалізацыі сельскагаспадарчай прадукцыі з аўтамашын і латкоў вызначаны 175 пляцовак. Па прынцыпе заявы, згодна з памянёным рашэннем, выдадзена 588 дазволаў сялянскім (фермерскім) гаспадаркам, сельгасвытворцам і фізічным асобам на штодзённы гандаль.

Як адзначаюць у міністэрстве, найбольшай актыўнасцю адрозніваецца гандаль на пляцоўках па пятніцах і ў выхадныя дні. Разам з тым, калі на якую-небудзь пляцоўку ў адзін з дзён не прыехаў які вытворца, становішча ратуюць больш за 180 кірмашоў, што пройдуць у асенні перыяд, а таксама каля 600 крам, якія рэалізуюць садавіннаагароднінную прадукцыю, і латочны гандаль.

Лічбы

Агульны тавараабарот кірмашоў ужо дасягнуў 3,6 мільярда рублёў. Рэалізавана 369 тон прадукцыі, у тым ліку бульбы і садавіннаагародніннай прадукцыі — 332 тоны (з іх бульбы 146 тон, гародніны — 161 тона, яблыкаў — 25 тон), мяса, каўбасных вырабаў — 12 тон, рыбы і рыбапрадукцыі — 7 тон, іншай прадукцыі — 18 тон.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.