Вы тут

Кран упаў на дом


Былі пашкоджаны паветраная лінія электраперадач і газаправод.

Мы ўжо паведамлялі пра падзенне вежавага крана на вуліцы Грушаўскай у сталіцы. Гэта здарылася ранкам у панядзелак на будоўлі 16-павярховага шматкватэрнага жылога дома. Пры гэтым кран зачапіў як шматпавярховік, так і прыватны драўляны дом побач. Нагадаем, пры падзенні пацярпеў 25-гадовы кранаўшчык: мужчыну шпіталізавалі са шматлікімі траўмамі.

Пазней высветлілася, што ў момант, калі на драўляны аднапавярховы прыватны дом абрынуўся кран, у ім знаходзіліся людзі — 23-гадовая маці і яе двухгадовая дачка, а таксама 61-гадовая пенсіянерка ў суседняй кватэры. На шчасце, яны не пацярпелі. У самім жыллі былі пашкоджаны сцяна, дах, перакрыцці на плошчы 20 квадратных метраў адной з кватэр. На пятым паверсе новабудоўлі кран пашкодзіў дзве пліты перакрыцця, маналітную калону і адну панэльную сцяну, а таксама лабавое шкло прыпаркаванага ўнізе аўтамабіля «Міні Купер». Апроч таго, з-за абрушэння былі пашкоджаны паветраная лінія электраперадач і газаправод нізкага ціску. Без электрычнасці засталіся 20 прыватных дамоў па уліцы Грушаўскай і 5-м Чыгуначным завулку, без газу — тры прыватныя дамы па Грушаўскай. Перакрываўся аўтамабільны рух. Увесь панядзелак вяліся аднаўленчыя работы. К вечару рух аўтатранспарту, падача электрычнасці і газу спажыўцам па вуліцы Грушаўскай былі адноўлены. Прычына здарэння яшчэ ўстанаўліваецца.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.