Вы тут

Прадавала... чужую маёмасць


На падмане даверлівых грамадзян махлярка зарабіла больш за мільярд рублёў.

Жыхарка Гродна, якую раней ужо судзілі за махлярства, наймала кватэры і выстаўляла іх на продаж. Пры гэтым прадстаўлялася рыэлтарам ці спецыялістам агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры, а цэны былі ніжэйшыя за рыначныя. Увайшоўшы ў давер патэнцыяльных пакупнікоў, яна атрымлівала ад іх буйныя грашовыя сумы і абяцала самастойна аформіць усе неабходныя дакументы. Акрамя таго, грошы пазычаліся альбо браліся быццам на развіццё сумеснага бізнесу. Зноў жа без намеру іх у далейшым вярнуць.

Афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч паведаміў, што па заявах пацярпелых следчыя завялі 12 крымінальных спраў па фактах крадзяжоў шляхам падману і злоўжывання даверам, у тым ліку ў асабліва буйным памеры, і аб'ядналі іх у адной вытворчасці. Агульная сума прычыненых страт складае каля 1,5 мільярда рублёў. Махлярку заключылі пад варту. Следства працягвае высвятляць абставіны злачынстваў, а таксама ўстанаўлівае іншых грамадзян, якія маглі пацярпець ад яе злачынных дзеянняў. Для гэтага варта звяртацца па тэлефоне (8-0152) 72-42-01 альбо ў дзяжурную часць УСК па Гродзенскай вобласці — тэл. (8-0152) 72-40-40.

Барыс ПРАКОПЧЫК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.