Вы тут

Без дажджоў і цёпленька


Сіноптыкі абяцаюць нават да плюс 22 градусаў.

Сёння ўдзень умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць цёплая паветраная маса, якая паступае з Балтыйскага мора. Чакаецца воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў, толькі па поўначы месцамі невялікія кароткачасовыя дажджы, паведамляюць спецыялісты Белгідраметцэнтра.

Прагназуецца ўмераны заходні вецер, часам парывісты. Максімальная тэмпература паветра складзе 12-18 цяпла. На выхадныя на тэрыторыі нашай краіны будзе гаспадарыць зона павышанага атмасфернага ціску. Удзень 4 кастрычніка да нас завітаюць больш цёплыя паветраныя масы, якія паступаюць з боку Цэнтральнай Еўропы. Менавіта ў гэты дзень сіноптыкі абяцаюць першую хвалю «бабінага лета». Таму захаваецца ўмерана цёплае, пераважна без ападкаў надвор'е. Уначы і раніцай на выхадныя ў асобных раёнах слабы туман. Тэмпература паветра ўначы на суботу будзе складаць ад 3 да 10 цяпла, а ўдзень — плюс 13-19 градусаў. У нядзелю ўдзень стане яшчэ цяплей. Тэмпература паветра ўначы на нядзелю 3-8 цяпла, удзень сонейка прыгрэе да плюс 14-20 градусаў, а па поўдні краіны будзе ўвогуле да 22 цяпла.

А ў Чэхію ўчора прыйшла зіма

У першы дзень кастрычніка на тэрыторыі Чэхіі была зафіксавана тэмпература ў мінус 10 градусаў. Гідраметэаралагічная служба гэтай краіны адзначае, што такая халодная анамалія здарылася ўпершыню за амаль трохсотгадовую гісторыю метыяназіранняў у гэтым рэгіёне. Рэкордная тэмпература паветра была зарэгістраваная ў раёне ракі Йізеркі ў Паўночнай Чэхіі.

Папярэдні рэкорд мінусовых тэмператур на гэту дату там быў літаральна тры гады таму. Тады слупок тэрмометра апусціўся амаль да мінус 4 градусаў. Спецыялісты адзначаюць, што рэзкае пахаладанне адбылося ўвогуле на ўсёй тэрыторыі Чэхіі. У сталіцы гэтай краіны, дзе яшчэ тыдзень таму паветра прагравалася да плюс 25 градусаў, пахаладала да чатырох градусаў. Эксперты-метэаролагі гэтай краіны не выключаюць, што надыходзячая зіма будзе адной з найбольш суровых за апошнія гады. Згодна з іх даўгатэрміновым прагнозам, сёлета ўзімку тут чакаюць моцных снегападаў.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.