Вы тут

Дзяржава і прыватны бізнес збліжаюцца


Сёння ў Палаце прадстаўнікоў разглядаецца праект закона «Аб дзяржаўна-прыватным партнёрстве».

Гэты дакумент — найважнейшая частка праграмы ўрада па падтрымцы прыватнага сектара ў нашай дзяржаве. На днях для таго, каб унесці канчатковыя прапановы ў законапраект перад прадстаўленнем яго ў Авальнай зале, на пашыраным пасяджэнні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па эканамічнай палітыцы сустрэліся парламентарыі, прадстаўнікі міністэрстваў, міжнародных арганізацый, прыватнага бізнесу.

— Мы прыйшлі да пасяджэння дастаткова, на маю думку, падрыхтаванымі ва ўсіх адносінах, — адзначыў на пачатку сустрэчы Віктар ВАЛЮШЫЦКІ, старшыня Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы. — Тэма дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў краіне на слыху ўжо многія гады. Яшчэ больш умацоўваў нашы тэарэтычныя асновы праект праграмы развіцця ААН, які функцыянуе ў Беларусі другі год. У сувязі з гэтым нам будзе цікавая ацэнка міжнародных экспертаў нашага законапраекта і той працы, якая здзейснена, перш за ўсё, Міністэрствам эканомікі як распрацоўшчыкам гэтага законапраекта і, безумоўна, нашай Камісіяй, у якой сёння ён знаходзіцца.

Па словах першага намесніка міністра эканомікі Аляксандра ЗАБАРОЎСКАГА, гэты законапраект — значны элемент усяго эканамічнага радку дня ў нашай краіне.

— Мы запрашалі самых лепшых міжнародных экспертаў для таго, каб гэты закон атрымаўся эфектыўным і ўнёс свой уклад у развіццё дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў нас, — адзначыў намеснік міністра. — Разам з тым мы імкнуліся не перагружаць сам праект закона дэталямі. Усё ў заканадаўстве прадугледзець немагчыма і не патрэбна, сам законапраект факусіруецца на галоўных прынцыповых пытаннях, пакідаючы магчымасць для ўдасканалення правапрымяняльнай практыкі падчас рэалізацыі адпаведных праектаў. Разам з тым трэба сказаць пра базавыя прынцыпы, якія мы заклалі — прынцыпы адкрытасці, канкурэнтнасці, актыўнага ўдзелу і выканання дзяржавай тых абавязацельстваў, якія яна будзе са свайго боку браць у рамках праектаў дзяржаўна-прыватнага партнёрства.

Джэфры Гамільтан, кіраўнік секцыі па супрацоўніцтве і партнёрстве аддзела эканамічнага супрацоўніцтва Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН, паведаміў, што ўзаемадзеянне Праграмы развіцця ААН і Беларусі па пытаннях дзяржаўна-прыватнага партнёрства пачалося прыкладна тры гады таму.

— Па сканчэнні гэтага часу мы ўжо можам бачыць рэальныя вынікі. Вельмі важна, каб у самым пачатку быў вельмі моцны закон, які б дазволіў інвестарам атрымаць параду. Сёння перад намі ляжыць вельмі добры праект, які ўжо амаль гатовы.

Эксперты ад Арганізацыі Аб'яднаных Нацый даволі высока ацанілі нашы пілотныя праекты дзяржаўна-прыватнага партнёрства.

— Я лічу, што калі вы будзеце працягваць працаваць у тым жа кірунку і ў тым жа тэмпе, то можаце стаць лідарам ва Усходне-Еўрапейскім рэгіёне па развіцці дзяржаўна-прыватнага партнёрства, — выказаў упэўненасць Джэфры Гамільтан.

У лік сямі пілотных праектаў увайшла рэканструкцыя аўтамабільнай дарогі М10: мяжа Расійскай Федэрацыі (Селішча) — Гомель — Кобрын. Таксама на аснове дзяржаўна-прыватнага партнёрства плануецца будаўніцтва Бешанковіцкай ГЭС на рацэ Заходняя Дзвіна Віцебскай вобласці і рэканструкцыя комплексу будынкаў гарадской клінічнай бальніцы №3 у Гродне пад Гродзенскі абласны клінічны анкалагічны дыспансер. Акрамя таго, плануецца пабудаваць завод для спальвання смецця цеплавой магутнасцю да 1,2 МВт і электрычнай магутнасцю да 1,0 МВт у Бабруйску; магістральную вуліцу ў Гомелі працягласцю 41,35 км з улікам будаўніцтва моста праз раку Сож і пяці пуцеправодаў; дзіцячыя дашкольныя ўстановы адукацыі ў рэгіёнах Мінскай вобласці; першую чаргу гісторыка-культурнага комплексу «Брэст» у межах вонкавых абарончых валоў Брэсцкай крэпасці.

Надзея ЮШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».