Вы тут

Здавалася б, звычайная костачка...


Але яна стварыла сур'ёзную пагрозу хлопчыку.

Неардынарны спосаб прымянілі хірургі Гродзенскай абласной дзіцячай бальніцы, каб выдаліць іншароднае цела з арганізма аднагадовага Арцёма.

Гэтым прадметам аказалася костачка ад слівы, якую хлопчык паклаў у рот, калі застаўся пакінутым без нагляду ў садзе. Костачка засела ў страваводзе і амаль цалкам закрыла яго прасвет. А паколькі бацькі звярнуліся па медыцынскую дапамогу толькі праз трое сутак, то на гэтым месцы ўтварыўся моцны ацёк. Калі малога даставілі з Астраўца ў абласную дзіцячую бальніцу, то ён ужо не мог глытаць, арганізм абязводжваўся.

Дастаць костачку са стрававода дзіцяці аказалася вельмі складана. Не дапамаглі ні фібрагастраскоп, ні эзафагаскоп. Няўжо не застаецца нічога, акрамя складанай хірургічнай аперацыі? Вось тут і паказала свой прафесіяналізм брыгада ўрачоў-рэаніматолагаў на чале з Дзмітрыем Міскевічам. Было вырашана задзейнічаць бронхаскапічную тэхніку, дзякуючы якой костачку зрушылі з месца і выдалілі. Праз шэсць дзён Арцёма, у якога ўжо няма праблемы з глытаннем, выпісалі з бальніцы.

Барыс ПРАКОПЧЫК

prakopchіk@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.