Вы тут

Радыё «Беларусь» прэзентавалі ў Беластоку


Днямі супрацоўнікі міжнароднага радыё «Беларусь» завіталі ў Беласток, дзе правялі прэзентацыю сваёй радыёстанцыі, сустрэліся з польскімі слухачамі і калегамі.

2-32

— Падчас паездкі мы многа кантактавалі з беларускімі арганізацыямі. Сустрэліся з супрацоўнікамі праваслаўнага радыё «Артадоксія», якое вяшчае не толькі для слухачоў беластоцкага ваяводства, але і для ўсёй Польшчы. Працуе радыё на польскай, беларускай і рускай мовах. Пяць гадоў таму была заключана дамова паміж Белтэлерадыёкампаніяй і гэтым радыё аб супрацоўніцтве. Выконваючы яе, мы штомесячна перадаём свае найлепшыя перадачы, звязаныя з беларускай культурай, гісторыяй, каб больш расказаць замежнай аўдыторыі пра нашу краіну. І яны карыстаюцца попытам у слухачоў.

На гэты раз мы прывезлі калегам запісы сучасных беларускіх музычных калектываў, маладзёжных ансамбляў, пра што прасіў польскі бок. Дамовіліся аб новых праектах супрацоўніцтва. У планах, напрыклад, рабіць духоўныя перадачы, якія будзем перадаваць па нашым радыё на беларускай мове. Шмат адбылося размоў і сустрэч з навукоўцамі Польшчы, з супрацоўнікамі Гродзенскага ўніверсітэта. Пабывалі і ў Студзівонах, дзе зрабіў этнаграфічны музей беларус Дарафей Фіёнак...

Хочацца выказаць падзяку нашым дыпламатам — дырэктару культурнага цэнтра Беларусі ў Рэспубліцы Польшча Эдуарду Швайко і генеральнаму консулу Рэспублікі Беларусь у Беластоку Але Фёдаравай, якія дапамаглі нам у гэтай паездцы. Такія сустрэчы вельмі карысныя для нас, — адзначыў кіраўнік дэлегацыі, галоўны дырэктар міжнароднага радыё «Беларусь» Навум Гальпяровіч.

Таксама падчас вандроўкі ў Беласток супрацоўнікі радыё «Беларусь» пазнаёміліся з дзейнасцю Беларускага грамадскага культурнага таварыства ў Польшчы. Дэлегацыю радыё «Беларусь» з радасцю прымалі ў Беластоцкім тэатры оперы, у Музеі Падляскім, а таксама ў адным з беларускамоўных дзіцячых садкоў. Сустрэчы са слухачамі адбыліся ў Бельску, у Генеральным консульстве Беларусі ў Беластоку.

Нагадаем, вяшчанне на польскай мове радыё «Беларусь» пачало ў 2006 годзе, а з 2011-га праграмы радыёстанцыі гучаць і ў эфіры польскай «Артадоксіі». У міжнародным эфіры радыё «Беларусь» вяшчае кругласутачна на васьмі мовах.

Алена ДРАПКО

drapko@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.