Вы тут

Высокія тэхналогіі ў былых казармах


У Гродне распачалася рэканструкцыя былых будынкаў пагранічнага атрада, дзе атрымае прапіску першы ў краіне рэгіянальны філіял Парка высокіх тэхналогій.

Праектныя работы прафінансаваў гарадскі бюджэт, а ўсе астатнія расходы бярэ на сябе Парк высокіх тэхналогій. З аднаго боку, ён выступае інвестарам па наданні «другога жыцця» будынкам у гістарычным цэнтры горада над Нёманам, якія доўгі час пуставалі. А з другога — клапоціцца аб пашырэнні свайго бізнесу, прычым цяпер ужо не толькі ў сталіцы. Тым больш што адпаведных спецыялістаў рыхтуе ГрДУ імя Янкі Купалы.

Рэканструкцыю гэтага аб'екта плануецца завяршыць да красавіка-мая наступнага года. У былых казармах размесцяцца рабочыя месцы супрацоўнікаў ПВТ, будуць створаны камфортныя ўмовы для навучання сучасным ІТ-тэхналогіям, для семінараў, трэнінгаў і дзелавых сустрэч. Акрамя таго, ужо добраўпарадкоўваюць тутэйшую зялёную зону. У прыватнасці, з'явяцца альтанкі для адпачынку і сонечны гадзіннік, прывядуць у парадак рэчышча і берагі рачулкі Юрысдыка. Усё гэта робіцца не толькі для спецыялістаў Парка высокіх тэхналогій, але і  для ўсіх жыхароў і гасцей горада, бо ўваход на тэрыторыю будзе вольным.

Барыс ПРАКОПЧЫК

prakopchіk@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.