Вы тут

Экскурсія — на... завод


У Гродзенскай вобласці неабходна развіваць вытворчы турызм, лічаць мясцовыя ўлады.

На думку Уладзіміра Краўцова, старшыні аблвыканкама, у рэгіёне недастаткова развіты вытворчы турызм, папулярнасць якога ў свеце сёння набірае абароты. «Гэты вопыт вядомы, але яго ўкараненнем прадметна мы не займаемся», — падкрэсліў ён.

У вобласці ёсць прыклады ўдалай арганізацыі турыстычных маршрутаў на вытворчасці, як і прадпрыемстваў, якія гэтага заслугоўваюць, лічыць губернатар. Так, на розных фестывалях цікавасць у гасцей выклікае наведванне маршруту, прысвечанага гісторыі піваварства і завода з 140-гадовай гісторыяй. Падобны маршрут для турыстаў мог бы быць распрацаваны і ў Гродне, дзе таксама існаваў піўзавод. Вядомасць атрымалі экскурсіі аднаго з маршрутаў у Бярозаўку Лідскага раёна, дзе турысты наведваюць шклозавод «Нёман» і знаёмяцца з майстэрствам мясцовых шкловыдзімальнікаў.

На думку кіраўніка вобласці, толькі ў Лідскім раёне ёсць дзясяткі цікавых прадпрыемстваў, на якія многія хацелі б трапіць. Таму вырашана прапрацаваць перспектывы развіцця вытворчага турызму па ўсёй вобласці, дзе гэта мэтазгодна; звярнуцца да мінулага, сучасных дасягненняў.  «Прадпрыемствы неабходна рыхтаваць да такой работы. Гэта спосаб прыцягнення турыстаў у рэгіён, ён у выніку спрыяе росту экспарту турыстычных паслуг, а таксама станоўча адбіваецца на эканоміцы саміх прадпрыемстваў», — сказаў Уладзімір Краўцоў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.