Вы тут

Каб у палётах жылі самалёты


Работы падрыхтоўчага перыяду па будаўніцтве другой узлётна-пасадачнай паласы ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск» плануецца распачаць у найбліжэйшы час. Пра гэта падчас анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА паведаміў першы намеснік міністра транспарту і камунікацый Яўген Рагачоў. «У адпаведнасці з графікам, увесці аб'ект у эксплуатацыю мяркуецца да канца 2018 года. Работы падрыхтоўчага перыяду мы плануем распачаць ужо ў найбліжэйшы час, магчыма, на працягу месяца-паўтара».

Другая ўзлётна-пасадачная паласа ў сталічным аэрапорце патрэбна ў першую чаргу для забеспячэння рэзерву, каб з часам правесці капрамонт першай, што прадугледжвае закрыццё дзеючай паласы на працяглы перыяд. Новая ўзлётна-пасадачная паласа будзе здольная прымаць усе цяпер існуючыя паветраныя барты, уключаючы Aіrbus A380 — самы цяжкі ў свеце пасажырскі самалёт. Другая паласа павінна размясціцца паралельна існуючай на адлегласці 1 850 метраў.

А да работ другой чаргі будаўніцтва авіярамонтнага завода каля Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» плануецца прыступіць у канцы лістапада. Яўген Рагачоў распавёў, што цяпер вядуцца работы па першай чарзе (у якую ўваходзяць будаўніцтва перона, рулежнай дарожкі і агароджы тэрыторыі), якія завершацца ў лістападзе.

У Мінскага авіярамонтнага завода больш чым 45-гадовы вопыт працы. На прадпрыемстве рамантуюць самалёты Ту-134, Як-40, Як-42, Як-52. З пераносам і мадэрнізацыяй завода на яго плошчах змогуць абслугоўвацца самалёты заходняй вытворчасці, такія як Boіeng, Aіrbus, CRG.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.