Вы тут

Мінск прымае тэхнічную Алімпіяду


5 кастрычніка стартуе 79-я генеральная асамблея Міжнароднай электратэхнічнай камісіі. Гэта тэхнічная Алімпіяда, а менавіта так яе яшчэ называюць, на якую збіраюцца прадстаўнікі найбуйнейшых сусветных кампаній-вытворцаў: ад інжынераў і менеджараў сярэдняга ўзроўню да вышэйшага кіраўніцтва, высокапастаўленых супрацоўнікаў міністэрстваў і ведамстваў.

29-46

Па словах старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Віктара Назаранкі, сёння зарэгістравана ўжо больш за 1,2 тысячы ўдзельнікаў з больш як 80 краін свету.

«Вялікую цікавасць праявілі да тых мерапрыемстваў, якія па прапанове беларускага боку мы хацелі б правесці для краін СНД. Прычым у іх захацелі прыняць удзел яшчэ і дзяржавы з іншых рэгіёнаў планеты, таму што для іх важна ведаць, што робіцца на нашай тэрыторыі», — адзначыў Віктар Назаранка. Старшыня Дзяржстандарта таксама падкрэсліў, што зараз цікавасць да стандартызацыі адраджаецца практычна ва ўсіх краінах.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

krуzhеvісh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.