Вы тут

Праца распачалася


У дзень адкрыцця дзясятай сесіі сенатарамі былі разгледжаны два асноўныя пытанні. Перш за ўсё, члены верхняй палаты беларускага парламента ўхвалілі кандыдатуру Дзмітрыя Аляксандрава на пасаду суддзі Вярхоўнага Суда Беларусі.

Старшыня Вярхоўнага Суда Валянцін Сукала адзначыў, што па сваіх прафесійных, маральных і дзелавых якасцях Дзмітрый Аляксандраў заслугоўвае гэтае прызначэнне, а пасля ўхвалення гэтай кандыдатуры Міхаіл Мясніковіч пажадаў новапрызначанаму суддзі поспехаў у далейшай працы.

Сенатары таксама дамовіліся аб сумесных пасяджэннях Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Яны традыцыйна праводзяцца для таго, каб парламентарыі маглі задаць пытанні ўраду і атрымаць кампетэнтныя адказы.

Спікер верхняй палаты павіншаваў парламентарыяў-імяніннікаў, чые дні народзінаў адбыліся ў міжсесійны перыяд, а таксама ўручыў узнагароды тым, каго за гэты тэрмін вылучылі за плённую працу.

Усяго цягам сёлетняй асенняй сесіі Савет Рэспублікі плануе разгледзець каля 40 законапраектаў.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavit@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.