Вы тут

Наш удзел у новым Шаўковым шляху


Палата прадстаўнікоў ратыфікавала Дагавор аб дружбе і супрацоўніцтве паміж нашай краінай і Кітаем.

Ён стаў першым пытаннем, якое разгледзелі дэпутаты пасля ўрачыстага адкрыцця восьмай сесіі пятага склікання ніжняй палаты Нацыянальнага сходу. Парламентарыі распыталі прадстаўніка МЗС, як паўплывае гэты дакумент на развіццё далейшых стасункаў паміж нашай краінай і Кітайскай Народнай Рэспублікай.

— Развіццё адносін з Кітаем — прыярытэтны напрамкак знешняй палітыкі нашай краіны, — падкрэсліла ў сваім выступленні Алена Купчына, намеснік міністра замежных спраў, якая прадстаўляла законапраект. — Беларуска-кітайскія палітычныя і гандлёва-эканамічныя сувязі дынамічна развіваюцца, што ў першую чаргу абумоўлена адсутнасцю прынцыповых супярэчанняў, агульнасцю прынцыпаў унутранай і знешняй палітыкі, супадзеннем поглядаў Беларусі і Кітая на самыя важныя праблемы сусветнага парадку дня.

Дыпламат выказала ўпэўненасць, што падпісанне дагавора з'яўляецца лагічным і заканамерным крокам на шляху фармалізацыі новага этапу ў двухбаковых адносінах.

— Ратыфікацыя дазволіць зафіксаваць новы ўзровень у адносінах усебаковага стратэгічнага партнёрства, будзе садзейнічаць уцягванню Беларусі ў праект эканамічнага пояса Шаўковага шляху.

Адказваючы на пытанне дэпутата ад Гомельскай-Савецкай выбарчай акругі №34 Міхаіла Пачынка, Алена Купчына адзначыла, што наша краіна ў ліку першых падтрымала канцэпцыі эканамічнага пояса Шаўковага шляху і Марскога шаўковага шляху ХХІ стагоддзя.

— Мы вельмі актыўна ўдзельнічаем у іх рэалізацыі, — адзначыла намеснік міністра. — Больш за тое, мы прапанавалі Беларусь у якасці вузлавой платформы ў рэалізацыі двух гэтых праектаў у Еўразійскім рэгіёне, а беларуска-кітайскі індустрыяльны парк «Вялікі камень» у якасці важнага пункта апоры пояса.

Дэпутаты ратыфікавалі і пагадненне паміж урадам нашай краіны і ўрадам Каралеўства Тайланд аб адмене віз для ўладальнікаў дыпламатычных і службовых пашпартоў. Па словах намесніка міністра замежных спраў, сёння аналагічныя пагадненні заключаны нашай краінай з 31 дзяржавай з розных рэгіёнаў свету.

— Тайланд мае статус аднаго з ключавых знешнегандлёвых партнёраў Беларусі ў Паўднёва-Усходняй Азіі разам з В'етнамам, Інданезіяй і Малайзіяй, — адзначыла Алена Купчына. — Паміж дзвюма нашымі краінамі актыўна фарміруецца дагаворна-прававая база.

«Гуманітарка» павінна быць якаснай

Палата прадстаўнікоў у першым чытанні прыняла праект закона «Аб дзяржаўна-прыватным партнёрстве». Дакумент накіраваны на прыцягненне сродкаў пазабюджэтных крыніц для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў і праграм па развіцці інфраструктурных аб'ектаў. Праектам закона вызначаюцца сферы дзейнасці, у дачыненні да якіх можа ажыццяўляцца дзяржаўна-прыватнае партнёрства: камунальная гаспадарка і камунальныя паслугі, ахова здароўя, сацыяльнае абслугоўванне, аграпрамысловая вытворчасць, дарожная і транспартная дзейнасць. Дэпутатамі быў прыняты праект пастановы Палаты прадстаўнікоў «Аб Дэкрэце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 жніўня 2015 года №5 «Аб замежнай бязвыплатнай дапамозе». Па словах Валерыя Скакуна, дырэктара Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта, прыняцце гэтага дэкрэта было абумоўлена шэрагам прычын, сярод іх — неабходнасць прыцягнуць у краіну сродкі на гуманітарныя праграмы. Немалаважным, з'яўляецца і «забеспячэнне кантролю за сыравінай такой замежнай дапамогі».

Непрадпрымальнікі таксама могуць гандляваць

Учора дэпутаты прынялі ў другім чытанні праект закона «Аб унясенні змен і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях здзяйснення гандлю фізічнымі асобамі, якія не ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць». Дакумент удакладняе спіс відаў дзейнасці, якія не адносяцца да прадпрымальніцкай. Устанаўліваецца права замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія часова знаходзяцца і часова пражываюць у Беларусі, ажыццяўляць рэалізацыю тавараў на рынках і ў іншых устаноўленых месцах. Праўда, не больш за пяць дзён у каляндарным месяцы. Для іншых катэгорый фізічных асоб абмежаванні па перыядзе рэалізацыі тавараў не ўстанаўліваюцца.

Супраць жорсткасці

У першым чытанні быў прыняты праект закона, што ўносіць змены і дапаўненні ў Закон «Аб жывёльным свеце». Для таго, каб упарадкаваць утрыманне дзікіх жывёл, забяспечыць сістэматычны кантроль і не дапусціць жорсткага абыходжання, прапануецца рэгістрацыя ўсіх дзікіх жывёл, якія дапускаецца ўтрымліваць у няволі.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.