Вы тут

Дзеля ўмацавання сувязяў


Наша краіна адкрыта для канструктыўнага міжнароднага супрацоўніцтва.

Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы даверчыя граматы паслоў шэрагу дзяржаў.

Звяртаючыся да дыпламатаў, кіраўнік беларускай дзяржавы выказаў упэўненасць, што іх місія паслужыць паглыбленню і пашырэнню двухбаковых сувязяў, дапаможа знайсці новыя фарматы ўзаемадзеяння. «З боку кіраўніцтва Беларусі, беларускіх міністэрстваў, устаноў, урада вы атрымаеце ўсю тую падтрымку, якую жадаеце», — падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка запэўніў паслоў, што адносіны з дзяржавамі, якія яны прадстаўляюць, будуць і надалей будавацца на аснове дружбы, узаемавыгаднага супрацоўніцтва і дзелавога партнёрства, паведамляе прэс-служба Прэзідэнта.

Прымаючы даверчыя граматы паслоў шэрагу еўрапейскіх дзяржаў, Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею, што пазітыўная дынаміка, якая з'явілася ў апошні час у дыялогу з Еўрасаюзам, прывядзе да поўнай нармалізацыі адносін. «Мы павінны падняць іх на якасна новы ўзровень, які адпавядае інтарэсам абодвух бакоў, — лічыць кіраўнік беларускай дзяржавы. — Сітуацыя ў рэгіёне, агульныя выклікі і пагрозы патрабуюць цесных кантактаў і пошуку сумесных рашэнняў».

«Думаю, нам трэба адкінуць усялякія забабоны і сумленна, справядліва, аб'ектыўна выбудаваць нашы адносіны з ЕС, — адзначыў беларускі лідар. — Упэўнены, што нашы адносіны будуць развівацца пазітыўна».

Прэзідэнт падкрэсліў зацікаўленасць Беларусі ў пашырэнні гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва з Еўрасаюзам. На яго думку, перспектыўнымі могуць стаць сумесныя інфраструктурныя праекты ў сферы транспарту, энергетыкі, іншых сфер эканомікі, а таксама ў развіцці дагаворна-прававой базы.

Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да дыпламатаў, адзначыў зацікаўленасць з боку Беларусі ў актывізацыі ўсебаковага супрацоўніцтва з Германіяй, Аўстрыяй, Латвіяй, Кіпрам, Румыніяй, а таксама Турцыяй, В'етнамам, Пакістанам, Кыргызстанам, Саудаўскай Аравіяй.

Прэзідэнт заявіў, што супрацоўніцтва з краінамі Афрыкі ўяўляе для Беларусі як палітычны, так і эканамічны інтарэс. Паводле яго слоў, гэты рэгіён па-ранейшаму важны як ёмісты і хутка пашыраемы рынак. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што надзейным партнёрам Беларусі на афрыканскім кантыненце з'яўляецца Алжыр, і прапанаваў прыкласці максімум намаганняў па павелічэнні двухбаковага гандлю, пашырэнні дзелавой кааперацыі, рэалізацыі сумесных праектаў у розных галінах.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.