Вы тут

У пошуках эліксіру маладосці


Навукоўцы здолелі стварыць малекулу, якая падоўжыла жыццё лабараторных мышэй на 65%.

6-39

Даследчыкі з іспанскага ўніверсітэта Аўэда змаглі на 65% падоўжыць тэрмін існавання эксперыментальных мышэй. Калі атрыманы вопыт перанесці на людзей, то, магчыма, працягласць жыцця чалавека можна будзе павялічыць да 135 гадоў, пішуць СМІ са спасылкай на часопіс Nature Cell Bіology.

Навукоўцы шукалі зусім не эліксір маладосці, а лекі супраць дачаснага старэння клетак у пацыентаў з рэдкімі захворваннямі, пры якіх паміраюць да 18 гадоў. У мікрабіёлагаў атрымалася з дапамогай дзвюх малекул знайсці механізм перапраграміравання клетак і ўздзейнічаць на іх сучаснымі прэпаратамі. Лекі дазваляюць амаладзіць клеткі не толькі хворых, але і здаровых людзей, старэйшых за 90 гадоў. Цяпер навукоўцы збіраюцца сканцэнтравацца на спробах аддзялення і вывядзення з арганізма чалавека адмысловага бялку, які адказвае за старэнне. На іх думку, патрэбна зусім крыху часу, і яны змогуць вырабіць сапраўдны «эліксір маладосці»

Іван Купарвас

hvir@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».