Вы тут

Сур'ёзная хваля холаду


З чацвярга сіноптыкі абяцаюць замаразкі да мінус 5 градусаў і ніжэй.

На гэтым тыдні на тэрыторыі Беларусі рэзка пахаладае, калі да нас завітае арктычнае паветра. Аб гэтым паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

Паводле слоў спецыяліста, паўсюдна ўсталюецца халоднае надвор'е глыбокай восені, а сярэдняя тэмпература будзе на 3-5 градусаў ніжэйшая за норму. Увогуле, плануецца, што змена надвор'я будзе суправаджацца паўночным ветрам, начнымі замаразкамі і нізкай дзённай тэмпературай. Магчыма, што халоднае надвор'е захаваецца нават да сярэдзіны кастрычніка.

У аўторак раніцай у асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, а ўдзень пераважна без ападкаў. Максімальная тэмпература паветра складзе плюс 6-12 градусаў, у паўднёвых раёнах краіны будзе цяплей — да плюс 13-16. Потым хваля арктычнага холаду пачне гаспадарыць ужо на большай частцы краіны, дзе па-ранейшаму будзе захоўвацца ўплыў зоны павышанага атмасфернага ціску. Таму ў сераду будзе без ападкаў. Уначы амаль паўсюдна чакаюцца замаразкі да 0 — мінус 4 градусаў, месцамі, пераважна па поўдні, тэмпература паветра складзе 1-3 цяпла. Удзень прагназуецца плюс 4-11 градусаў.

Не будзе ападкаў і ў чацвер. Уначы на чацвер ізноў паўсюдна замаразкі ад 0 да мінус 4 градусаў, а месцамі тэмпература панізіцца да 5 марозу. Даволі холадна будзе і ўдзень, калі чакаецца толькі плюс 3-10 градусаў. У пятніцу таксама будзе пераважна без ападкаў. Уначы на большай частцы тэрыторыі замаразкі да мінус 5 градусаў. Тэмпература паветра ўдзень складзе 3-9 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных спецыялістаў, і ў выхадныя ў Беларусі захаваецца халоднае надвор'е, а жыхары паўночна-ўсходніх раёнаў краіны могуць убачыць і першы снег.

Сяргей КУРКАЧ

kurkach@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Як у Мазыры асвойваюць навуку перамагаць.

Эканоміка

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Змяняецца вектар у знешнім гандлі.