Вы тут

Востраў вялікіх магчымасцей


Беларусі цікавы праекты стварэння на Сахаліне тэрыторый апераджальнага сацыяльна-эканамічнага развіцця.

Пра гэта заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам Сахалінскай вобласці Расіі Алегам Кажамякам. Такіх праектаў, па інфармацыі кіраўніка дзяржавы, на Сахаліне плануецца 29. Прэзідэнт запэўніў, што расійскі рэгіён не будзе мець праблем з беларускімі партнёрамі: «Рэалізоўваць мы будзем у асноўным дзяржаўнымі прадпрыемствамі, пад апекай дзяржавы, і гарантыі дзяржаўныя, нашага ўрада таксама нямала значаць у гэтым пытанні».

Прыярытэтнымі напрамкамі могуць стаць прамысловая кааперацыя, сельская гаспадарка, будаўнічая сфера. Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, Беларусь гатова садзейнічаць Сахалінскай вобласці ў мадэрнізацыі агракомплексу. Беларускія прадпрыемствы таксама могуць прыняць самы актыўны ўдзел у будаўніцтве аўтадарог, лагістычных цэнтраў у Сахалінскай вобласці. «Перспектыўным з'яўляецца супрацоўніцтва ў сферы пасажырскага транспарту, у тым ліку на газаматорным комплексе», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Сахалінская вобласць можа разлічваць на беларускія тэхналогіі, абсталяванне, тэхніку, праектныя і інжынірынгавыя паслугі, спажывецкія тавары пры рэалізацыі праграм у рэгіёне. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў сённяшніх няпростых эканамічных умовах Беларусь прадастаўляе магчымасць набываць сваю прадукцыю па выгадных схемах фінансавання.

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Алега Кажамяку з выбраннем на пасаду губернатара Сахалінскай вобласці. Раней той займаў пасаду губернатара Амурскай вобласці, якая стала за апошнія тры гады лідарам па тавараабароце з Беларуссю сярод суб'ектаў Далёкаўсходняй акругі. Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што паспяховы вопыт супрацоўніцтва з Беларуссю дазволіць змяніць сітуацыю з гандлем з Сахалінам. «Пакуль аб'ём тавараабароту з гэтым расійскім рэгіёнам нязначны — у межах $2-4 млн у год», — канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

У сваю чаргу, Алег Кажамяка падкрэсліў, што для Сахалінскай вобласці супрацоўніцтва з Беларуссю мае вялікае значэнне. Ён адзначыў дынамічнае развіццё рэспублікі і тое, што беларускі вопыт знаходзіць шырокае прымяненне ў расійскіх рэгіёнах. Губернатар выказаў упэўненасць, што так будзе і надалей.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.