Вы тут

Гатоўнасць №1


Выбарчыя камісіі і ўчасткі па ўсёй краіне прайшлі апошнюю праверку.

Словазлучэнне «генеральная рэпетыцыя» выклікае чамусьці асацыяцыю менавіта з парадам. Адразу ўяўляецца, як ноччу па мінскім праспекце маршыруюць салдаты, а за імі — ваенная тэхніка. Учора таксама адбылася рэпетыцыя. Праўда, не парада, а выбараў. У кожным кутку Беларусі праверылі тэхнічнае абсталяванне, даныя і ахову выбарчых участкаў ды камісій — баявую гатоўнасць да апагея прэзідэнцкай кампаніі.

— Насамрэч, гэта даволі руцінны рабочы працэс, — прызнаецца Мікалай ЛАЗАВІК, сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі. — Учора, 5 кастрычніка, у перыяд з 13 да 17 гадзін па ўсёй рэспубліцы прайшла праверка гатоўнасці выбарчых участкаў і выбарчых камісій да правядзення выбараў.

Па словах Мікалая Іванавіча, учора ўчастковыя і тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі па ўсёй краіне правялі пасяджэнні. Былі правераны абсталяванне ўчасткаў, наяўнасць усіх неабходных тэхнічных сродкаў, дакументацыі.

«Ва ўстаноўлены тэрмін — з 13 да 14 гадзін — участковыя камісіі перадалі інфармацыю аб колькасці выбаршчыкаў, уключаных у спісы, скрынь для галасавання, у тым ліку празрыстых, атрыманых бюлетэняў для галасавання, акрэдытаваных назіральнікаў на ўчастку, аб забеспячэнні яго сродкамі сувязі, аховы», — гаворыць Мікалай Лазавік. Па яго словах, апошняму таксама надаецца значная ўвага, таму што «пасля атрымання бюлетэняў участак павінен быць узяты пад ахову міліцыі».

Уся названая інфармацыя перадаецца ў раённую камісію. «Пачынаючы дзесьці з 14.30 раённыя і гарадскія камісіі ўжо правялі свае пасяджэнні і праверылі гатоўнасць як саміх камісій, так і наогул раёна, горада да правядзення галасавання», — кажа сакратар ЦВК. Пасля ўся інфармацыя з участкаў была падсумавана і перададзена ў абласную камісію ці гарадскую па Мінску. Далей — аналагічная працэдура. Выніковыя даныя па абласцях і горадзе Мінску паступілі ў Цэнтральную выбарчую камісію. «На аснове «рэпетыцыі» мы зрабілі вывады аб гатоўнасці рэспублікі да правядзення датэрміновага галасавання і галасавання 11 кастрычніка», — паведаміў Мікалай Лазавік, адзначыўшы, што ўсе выяўленыя недахопы ў падрыхтоўцы выбарчых участкаў і камісій да выбараў своечасова ліквідаваны.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavit@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.