Вы тут

Тэхнічная «Алімпіяда» пачалася


У сталіцы пачалася работа 79-й Генеральнай асамблеі Міжнароднай электратэхнічнай камісіі. Зараз ужо праходзяць пасяджэнні тэхнічных камітэтаў і падкамітэтаў па стандартызацыі, якіх у рамках асамблеі ў Мінску будзе працаваць каля 30.

29-46

Сфера іх дзейнасці — распрацоўка міжнародных стандартаў МЭК у галінах электронікі, абсталявання для выбуханебяспечных атмасфер, электрычнага абсталявання і сістэм для чыгунак, паўправадніковых прыбораў, бытавых электрапрыбораў, аўдыё-, відэа- і мультымедыйных сістэм. У працы тэхнічных камітэтаў і падкамітэтаў будуць прымаць удзел звыш 900 экспертаў з розных краін свету. Беларусь прадставяць больш за 120 спецыялістаў з міністэрстваў прамысловасці, энергетыкі, аховы здароўя, па надзвычайных сітуацыях, Дзяржстандарта, канцэрна «Белнафтахім», Нацыянальнай акадэміі навук. Як адзначаюць у прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі, для вялікай колькасці нашых экспертаў удзел у такіх пасяджэннях стане неацэнным вопытам, крыніцай сучасных ведаў для распрацоўкі і выпуску канкурэнтаздольнай прадукцыі і прымянення перадавых тэхналогій, павысіць узровень прафесійнай кампетэнтнасці і пашырыць дзелавыя кантакты. Пасяджэнне тэхнічных камітэтаў і падкамітэтаў МЭК — важная частка кожнай Генеральнай асамблеі, і ў рамках гэтага статуснага форуму ў Мінску яны будуць праходзіць з 5 па 16 кастрычніка. З 12 кастрычніка таксама пачнуцца пасяджэнні кіраўнічых органаў МЭК, семінары, форумы, адкрытая сесія, дыскусіі. Цырымонія адкрыцця 79-й Генеральнай асамблеі МЭК адбудзецца 12 кастрычніка.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

krуzhеvісh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».