Вы тут

Ад этнічнага да класічнага


Беларускія цымбалы ў канцэрце з «Церам-квартэтам» на фестывалі Башмета.

6-57

Цудоўная беларуская цымбалістка Вераніка Прадзед выйдзе на сцэну Белдзяржфілармоніі ў канцэрце легендарнага расійскага калектыву. Уявіце сабе, на народных інструментах можа цудоўна выконвацца музыка Баха і Сібеліуса, Рымскага-Корсакава і П'яцолы. «Церам-квартэт» робіць гэта настолькі віртуозна, што набыў сусветную вядомасць. Калі вы яшчэ не чулі гэтага, то варта не прапусціць праграму «Класіка сустракае Фолк» у рамках Х фестывалю Юрыя Башмета ў Мінску. Гэты калектыў дае сольны канцэрт 7 кастрычніка ў Вялікай зале Белдзяржфілармоніі. Але прыцягвае яшчэ і тым, што аддае належнае беларускаму фальклору і інструменту, які ўвасабляе музычныя фарбы нашай краіны. Лаўрэат міжнародных конкурсаў Вераніка Прадзед таксама з ліку тых выканаўцаў, апантаных сваім інструментам: яна паспее паказаць «цымбалы, як яны ёсць», у тым ліку і музыку, якую здольны нараджаць гэты інструмент — ад ціхіх лірычных, амаль інтымных мелодый да маштабнага гучання шматгалосся.

Беларускія музыканты падчас фестывалю мелі асобны канцэрт у Вялікай зале Белдзяржфілармоніі: «Студэнты акадэміі музыкі — моладзі Беларусі». Гэтым канцэртам адзначылі і Год моладзі ў Беларусі. Яна ж і галоўны герой: сімфанічны аркестр Беларускай акадэміі музыкі пад кіраўніцтвам Андрэя Іванова і маладыя музыканты — віяланчэліст Міхаіл Радунскі, скрыпач Алег Яцына, Арам Бекназаран, які іграе на ўдарных інструментах, а таксама вакалісты Марыя Шабуня і Аляксандр Міхнюк.

Гэта той фестываль, дзе наогул усё вымяраецца імёнамі. Іх колькасць сведчыць пра маштаб падзеі і адразу скіроўвае аўдыторыю на думкі пра якасць. Таму вялікую ўвагу выклікалі канцэрт адкрыцця і магчымасць пазнаёміцца з аўтарскай версіяй Юрыя Башмета оперы Пятра Чайкоўскага «Яўген Анегін». Адмыслова для Мінска, як запэўніваў маэстра. Эксперымент быў у тым, каб прагучаў не толькі музычны варыянт «Яўгена Анегіна», але і паэтычныя ўрыўкі з рамана Аляксандра Пушкіна. «Дзеля мэт асветы» — Мінск зацікавіўся такім падыходам яшчэ і таму, што пастаноўка гэтай оперы ёсць у афішы Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі. Вось толькі Канстанціна Хабенскага там няма. Але народны артыст Расіі збіраўся на канцэрт у Беларусь і дзеля таго, каб прынесці карысць іншым. Асобны канцэрт, сродкі ад якога пойдуць на закупку абсталявання і лекаў для Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі, быў задуманы ў партнёрстве з Дабрачынным фондам Канстанціна Хабенскага (з удзелам яго, Юрыя Башмета, скрыпачкі Алісы Маргуліс і піяніста, мастацкага кіраўніка фестывалю Расціслава Крымера).

Чуллівасць беларускай публіцы спатрэбіцца і ў канцэрце закрыцця, які адбудзецца 9 кастрычніка. Скрыпач Юліян Рахлін прыедзе, але іграць не зможа (пасля траўмы). Затое будзе дырыжыраваць Нацыянальным акадэмічным сімфанічным аркестрам Рэспублікі Беларусь. Яго ў якасці саліста заменіць расійскі скрыпач Віктар Траццякоў. Вось дык сышліся зоркі.

Ларыса ЦІМОШЫК

tsimoshyk@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.