Вы тут

Можна расчахляць стрэльбы на капытных


З 1 кастрычніка ў краіне распачалося адно з самых масавых паляванняў — на капытных жывёл.

Па 31 снежня можна будзе здабываць лася, дзіка, казулю, высакароднага і плямістага аленяў, лань, муфлона. Паляваць дазваляецца на жывёл любога полу і ўзросту. Спосабы зброевай здабычы: загонам з сабакамі — у светлы час сутак, з засады і з падыходу цягам сутак. Дазваляецца выкарыстоўваць (у залежнасці ад віду і ўзросту паляўнічай жывёлы) наразную зброю, гладкаствольную з патронамі з кулямі і карцеччу, паляўнічыя лукі і арбалеты. Паляўнічых сабак можна браць з сабой, калі ёсць адпаведнае рашэнне карыстальніка паляўнічых угоддзяў.

Таксама з першай суботы кастрычніка па першую суботу лістапада ў светлы час сутак будзе доўжыцца асенне-зімовы сезон палявання на зайца-русака і зайца-беляка. Здабываць можна жывёл любога полу і ўзросту зброевым спосабам з падыходу з гончымі сабакамі, якія маюць палявы дыплом па зайцу і (ці) лісе з выкарыстаннем паляўнічай зброі з патронамі са шротам. Паляваць можна і бяззброевым спосабам — з хартамі і лоўчымі птушкамі.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.