Вы тут

Бляск золата — на бульканне гарэлкі


Два мужчыны былі затрыманы супрацоўнікамі крымінальнага вышуку Ленінскага РУУС сталіцы за тое, што яны скралі залатыя вырабы ў колішняй жонкі аднаго з іх.

Былы муж здзейсніў крадзеж разам са сваім знаёмым, з якім яны сустрэліся і вырашылі з гэтай нагоды «закласці за каўнер». Вось толькі грошай на спіртныя напоі ў іх не было. Тады мужчына вырашыў зламаць замок у пакой колішняй жонкі: яны пражывалі ў адной кватэры, але пакоі кожнага былі з замкамі. Там у шафе прыяцелі знайшлі жаданы алкаголь, але яго колькасць ім падалася недастатковай. Праблему вырашылі вельмі проста: прыхапілі залатыя ўпрыгажэнні жанчыны. Пасля чаго разам з імі і сувенірным наборам спіртных напояў паехалі за горад «адзначаць» сустрэчу.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?