Вы тут

Візуалізацыя дасягненняў краіны


Студыя «Летапіс» прадставіла новую карціну.

На экране змяняюцца часы, тэмы, месцы, людзі, сферы нашага грамадскага жыцця — за гады незалежнасці ў краіне шмат змянілася. Што менавіта, мы можам убачыць праз дакументалістыку мінулых гадоў. Рэжысёр Галіна Адамовіч сабрала самае вартае ў адно і пабудавала на гэтым свой поўнаметражны фільм «Беларусь. Дакументальная гісторыя». Прэм'ера новай карціны кінастудыі «Беларусьфільм» адбылася 24 верасня.

Пачынаецца яна з кадраў, знятых у 1992 годзе, калі краіна актыўна гандлявала ў Польшчы. «Я была яшчэ студэнткай, і мне вельмі хацелася мець джынсы, таму я сама з'ездзіла ў Польшчу і зрабіла курсавую работу. Яшчэ на плёнку я здымала вялікія чэргі на граніцы, дзе людзі жылі па тры-чатыры дні, елі, пілі, танцавалі». З гэтага пачынаецца і дакуменальная стужка, і будаўніцтва асобнай краіны.

Фільм змяшчае ў сабе сучасны і летапісны матэрыял. Героямі карціны Галіны Адамовіч з'яўляюцца, безумоўна, калегі-дакументалісты, што ствараюць летапіс нашай гісторыі, а таксама таленавітыя беларусы, што ў сваю чаргу ствараюць для яе матэрыял.

Іх, рэальных людзей, адыходзячы ад агульных рэчаў, можна назваць нашымі дасягненнямі. Гэта касманаўт Пётр Клімук, які з экрана, усміхаючыся, распавёў, што падчас знаходжання ў космасе таксама зняў дакументальны фільм. Гэта Юрый Астроўскі, які першым у Беларусі здзейсніў складаную аперацыю па трансплантацыі сэрца. Гэта старшыня СВК «Астрамечава» Аляксей Скакун, які пабудаваў узорную гаспадарку. Гэта трэнер зборнай Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ Уладзімір Шантаровіч, які, нягледзячы на спакуслівыя прапановы, не з'ехаў з краіны і застаўся працаваць са сваімі спартсменамі.

Закрываецца (закальцоўваецца) карціна «Беларусь. Дакументальная гісторыя» таксама кадрамі з фільма Галіны Адамовіч «Два браты», створанага па заказе Свята-Елісавецінскага манастыра.

«Зрабіць кіно на аснове дакументальных служак было добрай ідэяй. Для гэтага трэба было адсеяць і выбраць якасныя фільмы, на якіх можна пабудаваць сюжэт. Гэта мой выбар, маё прачытанне, таму работа суб'ектыўная. І гэта, сапраўды, вельмі асабістае кіно, — каментуе рэжысёр. — Героі фільма — эліта, неардынарныя людзі, што ўмеюць працаваць і думаць. Я ніколі за такі кароткі прамежак часу не бачыла столькі цікавых, разумных, моцных мужчын».

Карціна «Беларусь. Дакументальная гісторыя» з'яўляецца пераможцай перадапошняга адкрытага конкурсу кінапраектаў.

Ірэна КАЦЯЛОВІЧ

katsyalovich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.